Вы тут

Аляксандр Шышко: Мы бачым паглыбленне прынцыпу падзелу ўлад


Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні, старшыня СПК «Азёры» Гродзенскага раёна:


— Я б вылучыў у праекце Канстытуцыі пытанне пераразмеркавання паўнамоцтваў. Па сутнасці справы, мы бачым паглыбленне прынцыпу падзелу ўлад, дзе Прэзідэнт будзе перш за ўсё адказваць за бяспеку і захаванне Канстытуцыі, а Савет Міністраў — валодаць усёй паўнатой улады для прыняцця эканамічных рашэнняў. Гэта дазволіць скараціць дыстанцыю прыняцця рашэнняў і павысіць эфектыўнасць функцыянавання эканомікі.

Вельмі важны момант — замацаванне статусу Усебеларускага народнага сходу як органа народаўладдзя. УНС дазволіць нам дэталёва абмяркоўваць узаемаадносіны паміж рознымі сацыяльнымі пластамі і сацыяльнымі групамі, выпрацоўваючы тым самым баланс у грамадстве, баланс інтарэсаў розных сацыяльных груп, фактычна ствараючы ў пэўнай ступені палітычную гармонію, забяспечваць згуртаванне беларускай нацыі.

Беларусь захоўвае сябе як сацыяльная дзяржава, паколькі і эканоміка, і дзяржава функцыянуюць у інтарэсах усіх, а не абраных.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?