Такое меркаванне выказала, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Таццяна Рунец.
— У календары гэтага тыдня значыцца адна сумная дата: роўна год як з намі няма ганаровага Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі Філарэта — чалавека, чыё служэнне на карысць нашай краіны, бязмежная любоў да бліжняга і шчырае імкненне да стварэння былі адметнымі рысамі асобы, — звяртае ўвагу сенатар.
Яна нагадвае, што для праваслаўных суайчыннікаў ён быў мудрым духоўным настаўнікам, сіла слова якога ўсяляла ўпэўненасць у праўдзівасці абранага шляху і развенчвала лжывыя і пустыя памкненні.
— Яго любілі, шанавалі і яму давяралі. Ён быў сапраўдным духоўным лідарам праваслаўных вернікаў нашай краіны, — пераканана парламентарый.
Таццяна Рунец акцэнтуе: Філарэт стаў яркім прыкладам бескарыслівага служэння сваёй краіне і яе народу.
— Усе памятаюць яго як сапраўднага патрыёта сваёй дзяржавы, для якога паняцце адзінства нацыі было не пустым гукам. Ён прыкладаў вялізныя намаганні для захавання гэтага адзінства і недапушчэння расколу беларускага грамадства, — сцвярждае яна і з жалем канстатуе хуткаплыннасць чалавечага жыцця. — За адведзены Госпадам тэрмін зямнога служэння Філарэт паспеў зрабіць вельмі многае для нашай дзяржавы, стаўшы адным з Герояў Беларусі.
Старшыня профільнай камісіі адзначае, што гэтую ўзнагароду (роўна як і многія іншыя) зараз можна ўбачыць у экспазіцыі, размешчанай у Савеце Рэспублікі.
—Магу з упэўненасцю сказаць, што памяць аб гэтым вялікім чалавеку, яго высакародных справах на карысць адзінства і дабрабыту краіны, яе народа працягвае жыць у нашых сэрцах і быць прыкладам безумоўнай, бескарыслівай і самаадданай любові да людзей і сваёй Айчыны, — рэзюмуе сенатар.
Вольга АНУФРЫЕВА
Прэв’ю: БелТА
А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.
Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.
«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».