Вы тут

Ілан Маск запусціў ракету з украінскім спадарожнікам


Кампанія SpaceX прадпрымальніка і мільярдэра Ілана Маска ў чацвер, 13 студзеня, запусціла з мыса Канаверал (штат Фларыда) ракету-носьбіт Falcon 9 са 105 спадарожнікамі з 20 краін, у тым ліку украінскім «Січ-2-30». Трансляцыя вялася ў Twitter-акаўнце кампаніі, перадае ТАСС.


Тэрмін эксплуатацыі ўкраінскага спадарожніка складае тры гады, удакладняе ТАСС. Асноўным вытворцам спадарожніка з’яўляецца КБ «Паўднёвае». Як адзначаў кіраўнік Дзяржаўнага касмічнага агенцтва Украіны (Госкосмос) Уладзімір Тафтай, сума кантракту на запуск «Січ 2-30» ракетай-носьбітам SpaceX склала 1,99 мільёна долараў.

7 студзеня кампанія SpaceX запусціла ракету-носьбіт Falcon 9, якая даставіць на калязямную арбіту 49 мікраспадарожнікаў Starlink.

У снежні выданне SpaceNews заўважыла, што кампанія, заснаваная амерыканскім прадпрымальнікам Іланам Маскам, па колькасці пускаў пераўзыходзіць усе краіны, акрамя Кітая.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.