Вы тут

Лукашэнка ўзнагародзіў прызёраў летніх Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульнях у Токіа


Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, у адпаведнасці з якім прадстаўнікі сферы спорту ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі за дасягненне высокіх спартыўных вынікаў на летніх Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульнях 2021 года ў Токіа (Японія), паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Ордэна Айчыны III ступені ўдастоены спартсмен-інструктар нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па скачках на батуце Іван Літвіновіч, трэнер спартыўнай каманды Міністэрства ўнутраных спраў Марына Літвінчук, спартсмен-інструктар нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па веславанню на байдарках і каноэ Маргарыта Махнёва, інструктары па спорце спартыўнай каманды Міністэрства унутраных спраў Надзея Папок і Вольга Худзенка.

Спартсмен-інструктар нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па барацьбе вольнай Магамедхабіб Кадзімагамедаў узнагароджаны ордэнам Пашаны. Гэтай жа ўзнагароды ўдастоены спартсмен-інструктар Спартыўнага камітэта Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь Максім Недасекаў.

Медалём «За працоўныя заслугі» узнагароджаны спартсмены-інструктары нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па інваспорце Лізавета Пятрэнка і Ягор Шчалканаў.

Ганаровае званне «Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь» прысвоена спартсмену-інструктару нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па інваспорце Ігару Бокаму і спартсмену-інструктару нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па гімнастыцы мастацкай Аліне Гарноська.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».