Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. На гэтым тыдні ў вас з'явіцца магчымасць хутка разабрацца са складанымі сітуацыямі. У панядзелак пастарайцеся плаўна ўвайсці ў працоўны рытм, не варта хапацца за ўсё адразу. Зоркі прадказваюць, што серада будзе на рэдкасць удалая: для вас не застанецца перашкод для дасягнення любой мэты. Так што стаўце вялікія задачы. У нядзелю парадуюць сустрэчы з сябрамі.


Фота: pixabay.com

ЦЯЛЕЦ. Можа з'явіцца неабходнасць будаваць жыццё нанова, разбурыўшы тое, што надакучыла і замінае. Аднак ідэі, якія ўзнікаюць, не варта неадкладна ажыццяўляць, вы павінны спачатку ўсё добра асэнсаваць і прадумаць наступствы. Будучыня пакуль мае даволі цьмяныя абрысы, што не можа не выклікаць разгубленасці. Але калі не працаваць над яе набліжэннем, яна выслізне і пакіне горкае расчараванне няздзейсненых надзей і страчаных магчымасцяў.


БЛІЗНЯТЫ. Тыдзень поўны прыемных падзей, актыўнасці, нечаканых сустрэч і спрыяльных абставін. Зможаце зараз нават горы разбурыць. Прычым ад вас не запатрабуецца адмысловых намаганняў. Запаветнае жаданне можа ажыццявіцца, толькі не перашкаджайце лёсу. Блізкім людзям захочацца дапамагчы вам у прасоўванні да мэты. Каханы будзе натхняць і цешыць. А на рабоце ўзрасце ваш аўтарытэт і заробак.


РАК. Не спыняйцеся на дасягнутым, смела пакарайце чарговую вяршыню. У панядзелак хтосьці побач з вамі здольны лёгка выйсці з раўнавагі, не давайце яму гэтай нагоды. У чацвер атрымаецца заключыць выгадную дамову, знайсці кампраміс у спрэчных пытаннях. У пятніцу будзе шанц з бляскам прадэманстраваць свае ўменні і навыкі ў прафесійнай сферы. У выхадныя жаданне змен можа падштурхнуць да рашучых дзеянняў.


ЛЕЎ. У першай палове тыдня добра было б настроіцца на актыўныя зносіны. Выступленні перад масавай аўдыторыяй прынясуць поспех і павысяць ваш прэстыж. У аўторак снежным комам наваляцца дробныя малаважныя справы. Сераду лепш прысвяціць дзелавым перагаворам, афармленню і падпісанню папер, запаўненню дэкларацый. У чацвер магчымы некаторы спад настрою, не паддавайцеся засмучэнню, інакш можаце адчуць сябе зусім без сіл.


ДЗЕВА. Амаль ідэальны тыдзень для таго, каб заняцца асабістым жыццём, схадзіць на спатканне, запланаваць сумесную паездку. Асабліва цікавыя ідэі вас могуць наведаць у пятніцу. Ну а праца шмат увагі, на шчасце, не запатрабуе. Там усё ідзе па накатанай. У выхадныя, асабліва ў нядзелю, адчуеце сябе спакойна і ўпэўнена.


ШАЛІ. Паласа шанцавання і поспехаў працягваецца, вам хопіць сіл і энергіі для рэалізацыі планаў і ідэй. Давер партнёрам — добрая рыса, але часам лепш яшчэ раз упэўніцца ў іх надзейнасці. У сераду давядзецца пераконваць скептычна настроеных апанентаў. Вашы прапановы будуць пачуты і адобраны начальствам. Але чацвер і пятніца могуць аказацца самымі напружанымі і цяжкімі днямі тыдня — яны запатрабуюць цярпення і максімальнай засяроджанасці.


СКАРПІЁН. У вас ёсць магчымасць атрымаць работу мары. Ці ўзнімуць заробак. Але вы сапраўды будзеце важным работнікам у вачах начальства. Пры жаданні і засяроджанасці на галоўных пытаннях вы можаце дасягнуць высокіх вынікаў і рэалізаваць усё намечанае. У суботу незапланаваная сустрэча адкрые новыя перспектывы.


СТРАЛЕЦ. На гэтым тыдні дзейнічайце не спяшаючыся, настойліва ідучы да пастаўленай мэты. Не варта асабліва перажываць за іншых, не ўзвальвайце на плечы чужыя клопаты: у кожнага свае праблемы і спосабы іх вырашэння, вы ж са сваім статутам будзеце недарэчныя ў чужым манастыры. У сераду і чацвер самым разумным будзе не дзейнічаць, а назіраць ды аналізаваць. Пасля дастаткова мітуслівага тыдня варта добра адпачыць у законныя выхадныя.


КАЗЯРОГ. Засяродзьцеся на рабоце, гэта вам проста неабходна, каб пазбегнуць крытычных заўваг і непрыемнасцяў. Магчыма, у некаторых пытаннях вы дапусціце памылкі — бескарысна гэта адмаўляць, трэба выправіць. Паспрабуйце быць больш цярплівымі да нязначных недахопаў навакольных, інакш вашы пастаянныя прыдзіркі па дробязях могуць раззлаваць каго заўгодна. У пятніцу сябры дапамогуць справіцца з некаторымі праблемамі. Асцярожней з жаданнямі ў асабістым жыцці, яны маюць пагрозу выканацца.


ВАДАЛІЎ. Час заняцца абнаўленнем іміджу, вы павінны выглядаць на ўсе сто. На гэтым тыдні давядзецца прымаць важныя рашэнні і пажынаць іх плады. Супрацоўніцтва з партнёрамі з іншых гарадоў паступова наладжваецца, магчыма паездка, сустрэча і важныя дамоўленасці. У суботу будзьце асабліва ўважлівыя да дзяцей і родных, стрымлівайце прыступы раздражняльнасці. У нядзелю дазвольце сабе маленькія слабасці.


РЫБЫ. Пастарайцеся ў пачатку тыдня пазбягаць канфліктаў з калегамі і сябрамі. Не трэба настойваць на сваім праз шкоду іншым. У канцы тыдня вам могуць прапанаваць цікавую работу. Прысвяціце добраўпарадкаванню свайго дома хаця б адзін дзень. Праяўляйце шчодрасць, а не дробязнасць. Удзяліце дзецям дастаткова ўвагі і паклапаціцеся пра іх: яны маюць патрэбу ў вашай мудрай парадзе.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Калі крэдыт патрэбен як паветра. У гэтым пытанні шмат падводных камянёў

Калі крэдыт патрэбен як паветра. У гэтым пытанні шмат падводных камянёў

Зрабіць тэрміновы рамонт, купіць добры халадзільнік замест старога, набыць новую мэблю — планы, знаёмыя многім.

Культура

Уладзімір Мазго: «Маладзечанскі фестываль натхніў мяне на стварэнне новых песень»

Уладзімір Мазго: «Маладзечанскі фестываль натхніў мяне на стварэнне новых песень»

Калі проза — невычэрпная велічная рака, то паэзія — бурлівы неўтаймоўны вадаспад з безліччу гуллівых пырскаў-эмоцый.

Грамадства

Ніна Іванова: «Менавіта грамадства павінна рабіць крокі насустрач»

Ніна Іванова: «Менавіта грамадства павінна рабіць крокі насустрач»

Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі амаль стагоддзе займаецца папулярызацыяй духоўных і культурных здабыткаў.