Беларускі воінскі кантынгент міратворчых сіл Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы прыбыў на ваенны аэрадром Мачулішчы, паведамляе Міністэрства абароны.
Дастаўка міратворцаў ажыццяўляецца самалётамі ВКС Расіі.
«Вывад беларускіх вайскоўцаў з Рэспублікі Казахстан завершаны. Вайскоўцы 103-й віцебскай асобнай паветрана-дэсантнай брыгады атрымалі ўнікальны вопыт удзелу ў міратворчай місіі. Пастаўленыя задачы паспяхова выкананы», — адзначылі ў ведамстве.
Прэв’ю: БелТА
Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.
Прафесійна, аператыўна, па-добраму.