Вы тут

Маразы на Вадохрышча: міф ці рэальнасць? Разбіраемся разам з Дзмітрыем Рабавым


Як кажуць у народзе, самыя моцныя маразы ўзімку прыпадаюць абавязкова на Хрышчэнне. І гэта лагічна, бо дадзены час з’яўляецца апагеем зімы, які павінен быць самым халодным. Аднак глабальнае пацяпленне ўносіць свае карэктывы, і сёння сінаптычная сітуацыя даволі значна адрозніваецца ад той, якая існавала яшчэ ў сярэдзіне мінулага стагоддзя. Ці «працуюць» зараз народныя прыкметы? Тлумачыць вядучы прагнозу надвор’я на тэлеканале АНТ Дзмітрый Рабаў.


Маразы на Вадохрышча — гэта перыяд, які доўжыцца некалькі дзён. Адпаведна з народнымі традыцыямі ён звязаны з надыходам самых марозных дзён у годзе. А назву сваю атрымаў, дзякуючы вялікаму царкоўнаму святу — Хрышчэнню Госпада, які праваслаўныя вернікі адзначаюць 19 студзеня. Калі прааналізаваць гісторыю метеаназіранняў, то мы ўбачым, што сапраўды ў гэты перыяд года зафіксавана значная колькасць рэкордаў. 

Напрыклад, самы моцны мароз у Мінску ў гэты перыяд адзначаны 17 студзеня 1940 года. Ноччу тэмпература паветра апусцілася да −39,1 градуса. Тады быў зафіксаваны і абсалютны мінімум па ўсёй Беларусі: −42,2 у Талочыне. 

Самае халоднае Хрышчэнне было ноччу ў 1968 годзе. Слупок тэрмометра апусціўся да адзнакі −25,8 градусаў.

Згодна з гісторыяй метэаназіранняў прасочваецца пэўная заканамернасць: прыкладна раз у 7 гадоў температура паветра на Хрышчэнне бывае вышэй за 0, раз у 4 гады — ніжэй за −10 градусаў і толькі адзін раз у 30 гадоў яна апускаецца ніжэй за адзнаку −20. Што датычыцца снежнага покрыва, то яго вышыня ў сярэднім складае 15,6 см, максімальная была адзначана ў 1893 годзе — 46 см. Прыкладна раз у 10 гадоў снежнае покрыва 19 студзеня адсутнічае. 

Што датычыцца 2022 года, то папярэдні прагноз на Хрышчэнне такі: маразы будуць, але не ўсюды. Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Пройдзе невялікі снег. Вецер паўночна-заходні ўмераны. Вільготнасць да 90%. У асобных раёнах шэрань, бачнасць на дарогах да паўкіламетра. Тэмпература паветра ноччу і раніцай ад −1 у заходніх раёнах да −9 ва ўсходніх. Удзень чакаецца ад +2 па захадзе да 7 марозу ў заходніх раёнах да −9. Уверачы — ад 0 па паўднёвым захадзе да −11 па ўсходзе. З улікам вільготнасці і ветру, па адчуваннях, будзе на 4-6 градусы халадней. 

Як бачым, вадохрышчанскія маразы ў Беларусі становяцца з’явай рэдкай, а народныя прыкметы часцей за ўсё не здзяйсняюцца. Абумоўлена гэта агульнымі кліматычнымі змяненнямі ў свеце і, перш за ўсё, глабальным пацяпленнем. 

Кацярына ТУМАС-ЦІШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Жыццё Юліі Пярцовай: Шчыры аповед пра сям’ю, работу і пераадоленні нягод

Жыццё Юліі Пярцовай: Шчыры аповед пра сям’ю, работу і пераадоленні нягод

У прамым эфіры тэлеканала «Беларусь-1» Юлія расказвае аб падзеях у Беларусі.

Калейдаскоп

Як добра вы памятаеце ўсе Канстытуцыі Беларусі? Тэст

Як добра вы памятаеце ўсе Канстытуцыі Беларусі? Тэст

За адно стагоддзе Беларусь жыла па пяці розных Асноўных Законах.