Вы тут

Новы кабінет кам’ютарнай тамаграфіі дапаможа ў медабслугоўванні жыхароў некалькім раёнам Гомельшчыны


Першы КТ адкрылі ў Чачэрскай райбальніцы. Так, у сістэме аховы здароўя Гомельшчыны пачаў працаваць дваццаты кабінет камп’ютарнай тамаграфіі. Найноўшае абсталяванне дасць магчымасць павялічыць даступнасць высокатэхналагічнага даследавання пацыентаў у раёнах.


Як адзначыла загадчык кабінета камп’ютарнай тамаграфіі райбальніцы Вольга Нямцова, сёння на апараце ўжо праводзяць тэставыя даследаванні. Магчымасці новага сучаснага дыягнастычнага абсталявання на 128 зрэзаў дазваляюць выяўляць на больш ранніх стадыях розныя захворванні, да драбнюткіх падрабязнасцяў разгледзець касцёва-сустаўны апарат, косці чэрапа, галаўны мозг, унутраныя органы, а таксама выконваць даследаванні з кантрасным узмацненнем. У суткі КТ зможа праводзіць да ста даследаванняў. Пры неабходнасці кабінет можа працаваць кругласутачна. Для работы з высокатэхналагічным абсталяваннем падрыхтаваны неабходныя кадры: два спецыялісты і тры рэнтген-лабаранты. 

У райбальніцы тэрмінова правялі падрыхтоўку памяшканняў для адкрыцця кабінета камп’ютарнай тамаграфіі. На рэканструкцыю і рамонт пайшло 197 тысяч рублёў бюджэтных сродкаў, кошт уласна апарата КТ — 1 мільён 287 тысяч рублёў. Новы сацыяльна значны аб’ект адкрыты пры падтрымцы Гомельскага аблвыканкама. 

— З пачатку гэтага года ў рэгіёне адкрыты ўжо другі кабінет КТ, — звярнуў увагу кіраўнік рэгіёна Іван Крупко. — Тамограф у Чачэрску дасць магчымасць праводзіць якасную дыягностыку не толькі для жыхароў гэтага раёна, але і Буда-Кашалёўскага і Кармянскага раёнаў, што асабліва актуальна ва ўмовах работы медыкаў з каранавіруснай інфекцыяй.

Як падкрэсліў губернатар, у сацыяльна арыентаванай дзяржаве ўсё робіцца для захавання здароўя чалавека, стварэння добрых умоў лячэння і прафілактыкі хвароб. На Гомельшчыне працягваецца мэтанакіраваная работа па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы сістэмы аховы здароўя, праходзяць планавыя рамонты ўстаноў аховы здароўя. Старшыня аблвыканкама распавёў, што ў вобласці на бягучы год запланавана ўвядзенне ў эксплуатацыю яшчэ чатырох кабінетаў КТ. 

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота Валянціны ПРАНКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Жыццё Юліі Пярцовай: Шчыры аповед пра сям’ю, работу і пераадоленні нягод

Жыццё Юліі Пярцовай: Шчыры аповед пра сям’ю, работу і пераадоленні нягод

У прамым эфіры тэлеканала «Беларусь-1» Юлія расказвае аб падзеях у Беларусі.

Калейдаскоп

Як добра вы памятаеце ўсе Канстытуцыі Беларусі? Тэст

Як добра вы памятаеце ўсе Канстытуцыі Беларусі? Тэст

За адно стагоддзе Беларусь жыла па пяці розных Асноўных Законах.