Вы тут

У Оршы на чыгуначнай станцыі абрынуліся апоры цеплатрасы і электракабеляў


На станцыі Орша-Цэнтральная сёння ўпалі апоры, якія падтрымлівалі цеплатрасу і электракабелі, паведамілі ў Віцебскім абласным упраўленні МНС.


Фота: МНС

Інфармацыя аб інцыдэнце паступіла ратавальнікам у 16.40. З-за здарэння была затрымка цягнікоў. «Ніхто не пацярпеў. На месцы працуюць аднаўленчыя службы чыгункі, падраздзяленні МНС кантралююць сітуацыю», — сказалі ў МНС.

У прэс-службе Беларускай чыгункі расказалі: з-за неспрыяльнага надвор’я сёння на асобных участках пасажырскія цягнікі ідуць з адхіленнем ад графіка ад 20 хвілін да больш чым гадзіны. «Просім пасажыраў з разуменнем паставіцца да сітуацыі і ўлічваць дадзеную акалічнасць пры планаванні паездак. Больш падрабязную інфармацыю аб часе адпраўлення і прыбыцця цягнікоў можна атрымаць па тэлефоне 105 нашага кантакт-цэнтра», — дадалі ў БЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Жыццё Юліі Пярцовай: Шчыры аповед пра сям’ю, работу і пераадоленні нягод

Жыццё Юліі Пярцовай: Шчыры аповед пра сям’ю, работу і пераадоленні нягод

У прамым эфіры тэлеканала «Беларусь-1» Юлія расказвае аб падзеях у Беларусі.

Калейдаскоп

Як добра вы памятаеце ўсе Канстытуцыі Беларусі? Тэст

Як добра вы памятаеце ўсе Канстытуцыі Беларусі? Тэст

За адно стагоддзе Беларусь жыла па пяці розных Асноўных Законах.