Вы тут

У Мінску аўто збіла жанчыну-пешахода


У Мінску машына наехала на пешахода, пацярпелая была шпіталізавана, паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.


Фота: УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Сёння каля 7 раніцы вадзіцель 1971 года нараджэння, кіруючы аўтамабілем «Нісан», рухаўся ў Мінску па вуліцы Бачыла з боку вуліцы Ротмістрава ў напрамку вуліцы Сяліцкага. Пры праездзе нерэгуляванага пешаходнага пераходу здзейсніў наезд на пешахода, які перасякаў праезную частку справа налева па ходзе руху транспартнага сродку.

У выніку ДТЗ пешаход — жанчына 1959 года нараджэння — атрымала цялесныя пашкоджанні і была дастаўлена ва ўстанову аховы здароўя. На месца ДТЗ выязджалі супрацоўнікі аддзела ДАІ Заводскага РУУС г.Мінска, устанаўліваюцца акалічнасці здарэння. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Жыццё Юліі Пярцовай: Шчыры аповед пра сям’ю, работу і пераадоленні нягод

Жыццё Юліі Пярцовай: Шчыры аповед пра сям’ю, работу і пераадоленні нягод

У прамым эфіры тэлеканала «Беларусь-1» Юлія расказвае аб падзеях у Беларусі.

Калейдаскоп

Як добра вы памятаеце ўсе Канстытуцыі Беларусі? Тэст

Як добра вы памятаеце ўсе Канстытуцыі Беларусі? Тэст

За адно стагоддзе Беларусь жыла па пяці розных Асноўных Законах.