Вы тут

З 17 па 21 студзеня на Магілёўшчыне праводзіцца комплекс прафілактычных мерапрыемстваў «Таксі»


З удзелам кіроўцаў таксі ў мінулым годзе адбылося сем ДТЗ, у якіх пацярпелі 11 чалавек. 


Па інфармацыі аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС аблвыканкама, за 2021 год у Магілёўскай вобласці да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 916 кіроўцаў маршрутных таксі, з іх 142 «маршрутчыкі» парушылі патрабаванні сігналаў святлафора, 141 — перавозіў пасажыраў звыш колькасці, 104 — карысталіся мабільнай сувяззю падчас руху і іншыя. Акрамя таго, выяўлены два факты кіравання гэтым відам транспарту нецвярозымі кіроўцамі і адзін — бяспраўным.

Выяўлена 1830 парушэнняў ПДР кіроўцамі легкавых таксі, з іх пяць — за кіраванне ў нецвярозым стане і 4 — за бяспраўнае кіраванне.
У мэтах павышэння бяспекі дарожнага руху і недапушчэння здарэнняў пры ажыццяўленні дзейнасці, звязанай з перавозкай пасажыраў, з 17 па 21 студзеня на тэрыторыі Магілёўскай вобласці праводзіцца комплекс прафілактычных мерапрыемстваў «Таксі».

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.