Вы тут

У Нацыянальным аэрапорце Мінск з узлётна-пасадачнай паласы выкаціўся самалёт


У Нацыянальным аэрапорце Мінск з узлётна-пасадачнай паласы выкаціўся пасажырскі самалёт. Такая інфармацыя размешчаная ў афіцыйным Telegram-канале паветранай гавані, паведамляе БелТА.


„«Прыкладна ў 11.45 падчас моцнага снегападу і завеі Airbus А320 авіякампаніі „Узбекскія авіялініі“, які выконваў рэйс Ташкент — Мінск, паспяхова прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце. Аднак у момант руленнем выкаціўся за межы ўзлётна-пасадачнай паласы. На борце паветранага судна знаходзіліся 115 пасажыраў. Па папярэдніх дадзеных, пацярпелых няма», — гаворыцца ў паведамленні.

Як адзначылі ў аэрапорце, паветранае судна ў выніку інцыдэнту не пашкоджанае. У адпаведнасці з рэгламентам на месцы працуюць аварыйна-выратавальныя службы.

«Звяртаем увагу, што ў дзённым раскладзе палётаў магчымыя змены. Уся актуальная інфармацыя па рэйсам размешчана на анлайн-табло», — дадалі ў аэрапорце.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.