Вы тут

АСВОД: да вадохрышчанскіх купанняў трэба падрыхтавацца


Жадаючым акунуцца ў купель на Вадохрышча неабходна падрыхтавацца маральна, а таксама звярнуць увагу на агульны стан здароўя, паведамляе БелТА са спасылкай на начальніка вадалазна-выратавальнай службы Мінскай гарадской арганізацыі АСВОД Дзмітрыя Храпкова.


pixabay.com

«У вас павінна быць добрае здароўе. Не варта ўжываць алкаголь, таму што пры яго дзеянні на арганізм сасуды пашыраюцца, а пры ўваходзе ў халодную ваду яны рэзка звужаюцца. Ёсць верагоднасць атрымаць тэрмамеханічны шок, а гэта рэзкі прыпынак сэрца», — адзначыў Дзмітрый Храпкоў.

Падчас падобных мерапрыемстваў кругласутачна дзяжураць выратавальнікі, хуткая дапамога, МНС і вадалазы. Нават калі чалавек паслізнуўся або яму стала дрэнна, ратавальнікі неадкладна дастаўляюць яго на паверхню, а медыкі вызначаюць далейшыя дзеянні: альбо транспартаваць яго ва ўстанову аховы здароўя, альбо на месцы аказаць дапамогу, растлумачыў спецыяліст.

У Мінску вадохрышчанскія купанні пачнуцца 18 студзеня ў 18.00 на базе трох выратавальных станцый: «Дразды» (вул. Вяснінка, 2а), «Цнянская» (вул. Кальцова) і «Камсамольскае возера» (вул Прагрэсіўная, 29а).

На тэрыторыі Мінскага раёна таксама будзе абсталявана чатыры месцы: «Пціч» (в. Воўковічы), «Заслаўе-1» (Мінскае мора, д. Зарэчча), «Вяча» (в. Пільніца) і «Крыніца» (в. Зарэчча).

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?