Вы тут

Качанава правяла сустрэчу з прадстаўнікамі БПЦ па абмеркаванні змен у Канстытуцыі


Сёння Старшыня Савета Рэспублікі на базе Мінскага Епархіяльнага ўпраўлення Беларускай праваслаўнай царквы сустрэлася з духавенствам, якое прадстаўляла ўсе рэгіёны краіны, каб абмеркаваць прапановы святароў і міран, якія тыя ім выказвалі, для ўключэння ў праект абноўленай Канстытуцыі.


Як агучыў зварот мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага, патрыяршага экзарха усяе Беларусі Веніяміна епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый, прапановы БПЦ датычацца светапоглядаў і духоўна-маральных каштоўнасцяў грамадства: сям’і, выхавання дзяцей, права выбару рэлігіі і гэтак далей. Святар асабліва спыніўся на дэмаграфічным пытанні: падзенне нараджальнасці пачало рэгістравацца яшчэ з 1960 года і паступова набірае свой тэмп. У гэтым ён бачыць прычынай зніжэнне маральных каштоўнасцяў у грамадстве, трансляцыя заходняй культуры, дзе легалізацыя аднаполых шлюбаў лічыцца нормай, росквіт эгацэнтрызму і іншыя. 

Епіскап агучыў лічбу: колькасць насельніцтва Беларусі скарацілася цягам часу на 900 тысяч чалавек. І гэта тэндэнцыя не спыняецца.

— Ёсць небяспека, што ўзровень падзення колькасці насельніцтва працягнецца. Таму сёння важна аб’яднаць намаганні, — цытуе зварот Парфірый. 

Ён звяртае ўвагу, што прапановы накіраваны на захаванне гістарычнай пераемнасці, павагі да духоўнай спадчыны, замацавання паняцця шлюбу паміж мужчынам і жанчынай па нараджэнні, прыярытэце сямейнага выхавання, права на духоўна-маральнае развіццё. Важным элементам, на думку святароў, з’яўляецца набыццё права на жыццё з моманту наступлення цяжарнасці ў жанчыны. 

Спікер верхняй палаты парламента падзякавала БПЦ за актыўную работу над праектам Канстытуцыі. 

— Беларуская праваслаўная царква ўносіць каштоўныя прапановы ў праект Канстытуцыі. Удзячная, што духавенства актыўна ўключылася ў работу. Вы шмат працуеце з людзьмі, вашы веды і разуменне таго, што адбываецца ў грамадстве, каштоўныя. У цэлым праваслаўную царкву хочацца падзякаваць за сумесную дзейнасць па вырашэнні праблем п’янства, наркаманіі, брыдкаслоўя, — адзначыла спікер верхняй палаты парламента. — Сітуацыя па іх у краіне не крытычная, але яны хвалююць грамадзян. Нас дзякуюць на дыялогавых пляцоўках, прамых лініях за работу па гэтых напрамках.

Наталля Качанава расказала, за час дзейнасці Канстытуцыйнай камісіі была агучана больш за 5 тысяч прапаноў ад грамадзян і ініцыятыўных груп па зменах і дапаўненнях у Асноўны Закон краіны. Яна адзначыла, што ўлічыць інтарэсы ўсіх не проста, але ў Канстытуцыі кожны павінен знайсці тое, што яго цікавіць.

Па словах старшыні Сінадальнага інфармацыйнага аддзела БПЦ Ігара Васько, духавенства выпрацавала каля 10 прапаноў для замацавання іх у Канстытуцыі. 

— Усе яны былі распрацаваны на аснове зваротаў і пажаданняў грамадзян, таму мы пастараліся адлюстраваць тыя моманты, якія іх турбуюць. Абарона сямейных каштоўнасцяў праходзіць чырвонай лініяй, таксама акцэнт зроблены на культуру і традыцыі народа, сфармаваныя сотнямі гадоў, гістарычную пераемнасць, — адзначыў суразмоўнік.

Духавенства таксама прапануе ўнесці ў будучую Канстытуцыю артыкул аб абароне жыцця чалавека з моманту яго зачацця, дадаць пункт, у якім будзе сказана, што беларускі народ усведамляе адказнасць перад Богам, а таксама аб абароне ад дэструктыўных праяў інфармацыйных тэхналогій. Былі агучаны і іншыя прапановы. 

На сустрэчы прысутнічалі прадстаўнікі розных епархій, сінадальных аддзелаў і камісій Беларускай Праваслаўнай Царквы. Спікер верхняй палаты парламента праінфармавала прысутных аб праекце змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю, а таксама выслухала прапановы прадстаўнікоў БПЦ і зафіксавала іх для далейшага абмеркавання ў рабочай групе і Канстытуцыйнай камісіі.

Вольга АНУФРЫЕВА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.