Вы тут

Пад Ашмянамі легкавік пратараніў адбойнік: загінуў пасажыр


Пад Ашмянамі легкавік пратараніў адбойнік, у аварыі загінуў мужчына. Інфармацыя аб гэтым размешчана ў тэлеграм-канале СК.


Фота: СК

Аварыя адбылася сёння на дарозе Гоза — Астравец — Ашмяны. «Лада», якой кіравала 26-гадовая дзяўчына, урэзалася ў дарожную агароджу. У машыне былі тры пасажыры. У выніку аварыі ад атрыманых траўм памёр 31-гадовы мужчына. Яшчэ дваіх пасажыраў пасля аказання меддапамогі адпусцілі дадому.

У дачыненні да вадзіцеля ўзбуджана крымінальная справа па ч.2 арт.317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху, якое прывяло па неасцярожнасці да смерці чалавека).

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Калі крэдыт патрэбен як паветра. У гэтым пытанні шмат падводных камянёў

Калі крэдыт патрэбен як паветра. У гэтым пытанні шмат падводных камянёў

Зрабіць тэрміновы рамонт, купіць добры халадзільнік замест старога, набыць новую мэблю — планы, знаёмыя многім.

Культура

Уладзімір Мазго: «Маладзечанскі фестываль натхніў мяне на стварэнне новых песень»

Уладзімір Мазго: «Маладзечанскі фестываль натхніў мяне на стварэнне новых песень»

Калі проза — невычэрпная велічная рака, то паэзія — бурлівы неўтаймоўны вадаспад з безліччу гуллівых пырскаў-эмоцый.

Грамадства

Ніна Іванова: «Менавіта грамадства павінна рабіць крокі насустрач»

Ніна Іванова: «Менавіта грамадства павінна рабіць крокі насустрач»

Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі амаль стагоддзе займаецца папулярызацыяй духоўных і культурных здабыткаў.