Вы тут

Мінчанін затрыманы за распаўсюджанне наркотыкаў


Супрацоўнікі наркакантролю Цэнтральнага РУУС сталіцы затрымалі 27-гадовага мінчаніна, які займаўся распаўсюджваннем наркотыкаў. Аб гэтым паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, перадае БелТА.


«Устаноўлена, што раней судзімы мінчанін сам з’яўляецца наркаспажыўцом і набываў невялікія партыі наркотыку ў дылераў з дапамогай схованак-закладак, частку з якіх перапрадаваў сваім знаёмым. Падчас асабістага ператрусу ў ніжняй бялізне затрыманага выяўлена і канфіскавана 15 г наркатычнага сродку гашыш, а таксама каля 2 г пара-метылэфедрона. Таксама ў мабільным тэлефоне хлопца мелася інфармацыя аб яго датычнасці да распаўсюджвання наркотыкаў на тэрыторыі сталіцы», — распавялі ў ГУУС.

Следчыя далі прававую ацэнку дзеянням затрыманага і распачалі крымінальную справу за незаконны абарот наркотыкаў.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Рызыкі лічбавай прасторы. Як не трапіць на вуду інтэрнэт-махляроў

Рызыкі лічбавай прасторы. Як не трапіць на вуду інтэрнэт-махляроў

Цалкам вырашыць праблему кібернебяспекі немагчыма.