Вы тут

Купальню ў Лагойску рэканструявалі да Вадохрышча


Супрацоўнікі лясной і камунальнай гаспадаркі напярэдадні Хрышчэння абнавілі для насельніцтва Лагойска купальню ў гонар абраза Божай Маці «Знаменне». Аб гэтым расказала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Лагойскага райвыканкама Алена Сяліцкая, перадае БелТА.


Фота «Родны край»

«Хрышчэнне ў Лагойску заўсёды праходзіць шматлюдна, у горад сцякаюцца паломнікі з усёй краіны, каб набраць святой вады, акунуцца ў рацэ Гайна або ў купелях Свята-Мікалаеўскай царквы. Апошнія былі ўзведзены ў 2011 годзе неабыякавымі людзьмі пры падтрымцы прадпрыемстваў і арганізацый раёна. Купальні асвячаў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. Госці і жыхары горада часта наведвалі гэтае месца, аднак у мужчынскай купальні з часам пачалі назірацца праблемы з праточнай вадой. У мінулым годзе было прынята рашэнне яе рэканструяваць, былі прыцягнутыя сродкі раённага суботніка. Супрацоўнікі лясной гаспадаркі дапамаглі з матэрыяламі, а камунальнай — правялі рамонтныя работы», — распавяла Алена Сяліцкая.

Падчас рэканструкцыі ў купальні прадугледзелі сістэму пастаяннай змены вады. Зараз мясцовыя жыхары і госці горада могуць акунацца ў праточнай крынічнай вадзе. Унутры аб’екта замянілі спуск, арганізавалі месца для пераапранання.

У гэтым годзе ў Лагойску таксама будуць арганізаваны вадохрышчанскія купання. Абрад асвячэння палонкі з бяспечным спускам правялі на рацэ Гайна. Акунуцца таксама можна ў купелях, якія размешчаны на тэрыторыі царквы. На месцах будуць дзяжурыць брыгады хуткай дапамогі, побач усталююць латкі з гарачымі напоямі. Для паломнікаў арганізавана некалькі аўтастаянак: каля райвыканкама, Белаграпрамбанка і царквы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».