У 20.24 ратавальнікам паведамілі аб тым, што на 208-м кіламетры трасы М 1 у Баранавіцкім раёне аўтобус, які рухаўся па маршруце Варшава — Мінск, з’ехаў у кювет.
Да месца выкліку аператыўна выехалі работнікі пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 Баранавіцкага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях.
Высветлілася, што аўтобус з’ехаў у кювет. Дзверы былі заблакаваныя. Пасажыры самастойна не маглі пакінуць транспартны сродак. Праз спальны люк кіроўцы яны былі эвакуіраваны. У медыцынскай дапамозе патрэбы не мелі, удакладняе МНС.
Сяргей РАСОЛЬКА
Фота з сайта МНС
Як гэта зрабіць — ведае толькі барыста.
Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі амаль стагоддзе займаецца папулярызацыяй духоўных і культурных здабыткаў.
Надпісы кшталту «тут быў...» на сценах з’яўляліся яшчэ ў Сярэднявеччы.
Хто мае права на вяртанне грошай, а хто — заплаціць цалкам.