Вы тут

За мінулыя суткі на Гомельшчыне — тры гібелі на пажарах


Напярэдадні раніцай ратавальнікам Чачэрскага раёна паступіла паведамленне аб пажары жылога дома ў пасёлку Ключавы. На месцы выкліку было ўстаноўлена адкрытае гарэнне дома. Ратавальнікі ліквідавалі пажар: агонь знішчыў дах, столевае перакрыцце і маёмасць у доме. Пры разборцы будаўнічых канструкцый на падлозе ў жылым пакоі было знойдзена моцна абгарэлае цела гаспадара дома. Прычына пажару высвятляецца. Асноўная версія прычыны пажару — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.


Напярэдадні раніцай у службу «101» паступіла паведамленне аб пажары ў жылым доме ў вёсцы Глыбоцкае Гомельскага раёна. На месцы выкліку супрацоўнікамі МНС было ўстаноўлена моцнае задымленне ў двухкватэрным доме. Пажар ліквідавалі. На падлозе ў калідоры кватэры № 1 ратавальнікамі без прыкмет жыцця была знойдзена абгарэлая жонка гаспадара дома. На канапе ў пакоі — абгарэлае цела гаспадара дома. Работнікі хуткай медыцынскай дапамогі канстатавалі смерць мужчыны і жанчыны. Сын загінулых 1977 года нараджэння, інвалід II групы на момант узнікнення пажару знаходзіўся на верандзе дома, пасля пайшоў да суседзяў. Мужчына з папярэднім дыягназам «атручэнне прадуктамі гарэння» шпіталізаваны ў Гомельскую гарадскую бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі. 

У выніку пажару ў двухкватэрным доме ў кватэры № 1 пашкоджана маёмасць у пакоі, закураны сцены і столь. Другая кватэра агнём не пашкоджаная. Яе гаспадыня не пацярпела, падчас узнікнення пажару знаходзілася ў сваякоў у Гомелі. 

Прычына пажару высвятляецца. Разглядаемая версія — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота МНС

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.