Вы тут

Прэзідэнт правёў працоўную сустрэчу з Наталляй Качанавай


Аляксандр Лукашэнка правёў рабочую сустрэчу са старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталляй Качанавай, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


У час сустрэчы абмяркоўвалася дзейнасць Савета Рэспублікі, работа над законапраектамі.

Наталля Качанава далажыла аб дзейнасці экспертнай рады пры Савеце Рэспублікі. Пры разглядзе нарматыўных актаў у рамках яе работы прыцягваецца шырокае кола спецыялістаў, усе дакументы старанна разглядаюцца і аналізуюцца, гэта значыць праходзяць сур’ёзны экспертны фільтр.

Таксама ішла размова аб яшчэ адным запатрабаваным напрамку — рабоце Савета Рэспублікі з насельніцтвам. Гэта прыёмы грамадзян, сустрэчы ў працоўных калектывах. Тут асобна спыніліся на выніках работы грамадскай прыёмнай пры Савеце Рэспублікі, дзе быў арганізаваны збор прапаноў і заўваг ад грамадзян па праекце абноўленай Канстытуцыі.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?