Вы тут

Мікалай Рагашчук правёў прыём грамадзян у Добрушы


Разгледзелі асабістыя просьбы заяўнікаў і ініцыятывы прадстаўнікоў юрыдычных асоб.


З прадстаўленнем праекта па вытворчасці экалагічна чыстага віду паліва на прыём да памочніка Прэзідэнта — інспектара па Гомельскай вобласці Мікалая Рагашчука звярнуўся гамяльчанін. Яго ініцыятыва — вытворчасць новага «прадукту» з дызелю або еўрадызелю. Як растлумачыў гамяльчанін, ва ўстаноўцы, якая па габарытах як марскі кантэйнер, адбываецца змешванне дызелю, тэхнічнай вады і спецыяльнай эмульсіі. У выніку атрымліваецца паліва, вытворчасць якога прынясе і экалагічны эфект. Заяўнік звярнуў увагу, што праект быў падрыхтаваны яшчэ ў 2014 годзе. Вялікую дапамогу ў прапрацоўцы ініцыятывы аказала прадпрыемства «Беларуснафта». Аднак потым па розных прычынах праект «замарозілі».

— Ён быў арыентаваны на экспартныя пастаўкі, у прыватнасці, у краіны Еўропы. Там такая прадукцыя карыстаецца попытам. Але і без знешніх адгрузак можна атрымаць вялікую эканомію ўнутры краіны, — перакананы гамяльчанін.

Яго прапанова — рэалізаваць праект як пілотны спачатку на Гомельшчыне. Сярод магчымых сфер прымянення прадукту — сельская гаспадарка, перавозка пасажыраў. Праз год можна будзе прааналізаваць ініцыятыву і пры паспяховых выніках трансляваць вопыт ужо на ўсю краіну, упэўнены гамяльчанін.

Камітэт эканомікі аблвыканкама па даручэнні Мікалая Рагашчука вывучыць магчымасць падтрымкі дадзенага праекта па сродках інавацыйнага фонду. Будуць таксама вывучаны нюансы забеспячэння сыравінай.

Як адзначыў памочнік Прэзідэнта — інспектар па Гомельскай вобласці, пляцоўку пад праект у рэгіёне знайсці няцяжка. Аднак павінен быць пралічаны эканамічны эфект, праведзены выпрабаванні паліва, атрыманы неабходныя сертыфікаты.

Між тым на прыёме Мікалая Рагашчука гамяльчанка папрасіла дапамагчы ў яе складанай жыццёвай сітуацыі, да якой прывялі праблемы са здароўем. Жанчына патлумачыла, што пасля перанесеных аперацый доўга не можа наладзіць здароўе. Па гэтай жа прычыне не працаўладкаваная, хоць спробы знайсці работу былі. З грашыма пакуль дапамагаюць дзеці, але спіс прэпаратаў, які неабходны ёй зараз, даволі вялікі, плюс неабходна кампрэсійная бялізна — сродкаў увогуле на жыццё проста не хапае.

— У МРЭК сказалі, што трэцюю групу інваліднасці даць не могуць, — патлумачыла заяўніца.

Як распавёў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аховы здароўя аблвыканкама Міхаіл Грыдзюшка, гамяльчанка стаіць на медыцынскім і дыспансерным уліку, пастаянна назіраецца ў доктара, перыядычна праходзіць курс лячэння. Яе медыцынскія дакументы для атрымання групы інваліднасці па дыягназе неаднаразова разглядаліся, адпраўляліся яны і на рэспубліканскую экспертную камісію. Аднак падстаў для «атрымання групы» не былі ўсталяваныя. Гамяльчанцы патлумачылі, што яна мае права апратэставаць такое рашэнне, напісаць заяву аб нязгодзе.

У сваю чаргу Мікалай Рагашчук паставіў задачу правесці паўторнае абследаванне стану здароўя жанчыны, пры неабходнасці сабраць кансіліум. Па даручэнні памочніка Прэзідэнта — інспектара па Гомельскай вобласці таксама прапрацуюць пытанне працаўладкавання гамяльчанкі з улікам яе стану здароўя. Сітуацыя застанецца на кантролі.

На прыёме былі агучаныя і іншыя звароты, па якіх таксама дадзеныя канкрэтныя даручэнні.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Блізнятам – нямала спраў і праектаў, авену – усё будзе спорыцца ў руках.

Грамадства

Гаджэт для фельчара. Як працуюць ФАП і амбулаторыя ў самым аддаленым сельсавеце Пружанскага раёна

Гаджэт для фельчара. Як працуюць ФАП і амбулаторыя ў самым аддаленым сельсавеце Пружанскага раёна

Паведаміла Людміла Аляксееўна, якая загадвае фельчарска-акушэрскім пунктам і з'яўляецца фельчарам, акушэркай, медсястрой у адной асобе.