Вы тут

Лісковіч: Беларуская адукацыя высока цэніцца ў свеце


Учора старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці правёў рабочую сустрэчу з рэктарам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Андрэем Каралём. Як паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента тэмай размовы стала далейшае развіццё сістэмы вышэйшай адукацыі ў рамках абноўленага Кодэкса аб адукацыі.


Фота: sovrep.gov.by

— Наша краіна мае развітую сістэму адукацыі, якая забяспечвае падрыхтоўку шырокага кола спецыялістаў, гатовых эфектыўна працаваць у сучасным свеце, — кажа сенатар.
Ён адзначае, што вышэйшая адукацыя з’яўляецца прэстыжнай і пры гэтым застаецца даступнай. 

— Беларуская адукацыя высока цэніцца не толькі ў краіне, але і ў свеце, таму многія замежныя студэнты выбіраюць для навучання адукацыйныя ўстановы Рэспублікі Беларусь. Унесеныя змены ў Кодэкс дазволяць пашырыць экспарт адукацыйных паслуг, — рэзюмаваў старшыня профільнай камісіі.

Вольга АЛЯКСАНДРАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.