Вы тут

Навіны мінскага метро: на «Аэрадромнай» пачалі ўкладваць керамаграніт


На станцыі мінскага метро «Аэрадромная» (3-я лінія метрапалітэна), якая актыўна будуецца, прыступілі да абліцоўвання керамагранітам, паведамляе тэлеграм-канал ДВА «Мінскбуд»


Фота: ДВА «Мінскбуд»

«Пачалася кладка керамаграніту ў месцах агульнага карыстання і ў тэхналагічных памяшканнях. Хутка гранітчыкі пачнуць афармленне ўваходных груп. Усяго трэба будзе абліцаваць каменем каля 6 000 квадратаў», — адзначаюць у аб’яднанні.

З трох станцый другога ўчастка «Аэрадромная» самая глыбокая — мінус 18 метраў ад паверхні. Плануецца, што яе гатоўнасць да канца года дасягне 80%. Зараз вядуцца аддзелачныя работы на ўсім станцыйным комплексе, у першую чаргу — у памяшканнях, дзе будзе размешчана тэхналагічнае абсталяванне: цягавая падстанцыя, электрашчытавыя, венткамеры.

Прэв’ю: ДВА «Мінскбуд»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».