У Мінскае РУУС звярнуўся ўладальнік станцыі тэхнічнага абслугоўвання, размешчанай у Мінскім раёне. Мужчына растлумачыў, што невядомая асоба шляхам свабоднага доступу з неагароджанай тэрыторыі выкрала былую ва ўжыванні маёмасць — аўтамабільныя дэталі.
Па гарачых слядах праваахоўнікам удалося ўстанавіць падазраванага. Ім аказаўся 35-гадовы беспрацоўны жыхар сталіцы.
Як паведамляе група інфармацыі і грамадскіх сувязяў Мінскага РАУС, ён быў знаёмы з уладальнікам СТА і ведаў, што на тэрыторыі знаходзіцца металалом. Падабраўшы час, калі на тэрыторыі СТА нікога не было, мужчына прыехаў і пагрузіў усё на прычэп свайго аўтамабіля. Са слоў затрыманага, выкрадзеную маёмасць хацеў здаць у пункт прыёму другаснай сыравіны, а грошы выкарыстоўваць для асабістых патрэб.
У адносінах да падазраванага следчымі распачата крымінальная справа за крадзеж.
Сяргей РАСОЛЬКА
Цалкам вырашыць праблему кібернебяспекі немагчыма.
Складнікі камфортнага мацярынства.
На месцы царквы, якую спалілі акупанты ў Хомску.
Сёння ў Беларусі кожны чацвёрты жахар — у пенсіённым узросце.