Вы тут

БРСМ правядзе навучальны інтэнсіў для кіраўнікоў прадпрыемстваў, якія прымаюць студатрады


Рэспубліканскі навучальны інтэнсіў «Перспектывы развіцця беларускага студатрадаўскага руху» для кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый, якія прымаюць студэнцкія атрады, пройдзе 19 студзеня на базе ЗАТ «Атлант» у Мінску, паведамілі ў Цэнтральным камітэце Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.


Каб Саюз моладзі мог даць студэнтам і навучэнцам максімальныя магчымасці працаўладкавання ў складзе студэнцкіх атрадаў, зараз вядуцца перагаворы з патэнцыяльнымі наймальнікамі, падпісваюцца пагадненні, браніруюцца працоўныя квоты і праводзяцца навучальныя інтэнсівы для прадстаўнікоў прымаючых арганізацый. Падобнае мерапрыемства пройдзе на базе ЗАТ «Атлант», дзе ўжо не першы год паспяхова рэалізуецца вытворчы працоўны праект, які аб’яднаў сотні хлопцаў ды дзяўчат з усёй краіны. У ім будуць удзельнічаць прадстаўнікі Беларускай чыгункі, акцыянерных таварыстваў «Інтэграл», «Камволь», «Белкніга», «Гомсельмаш», «Гомельскі электрамеханічны завод», «Магілёўліфтмаш», «Кандытарская фабрыка «Слодыч», «Чырвоны Мазыранін», ЗАТ «Атлант» (пераможца ў намінацыі «Пераходзячы сцяг лепшай прымаючай арганізацыі» рэспубліканскага конкурсу «Працоўны семестр — 2021») і інш.

Падчас навучальнага інтэнсіву патэнцыяльных наймальнікаў пазнаёмяць з дзейнасцю студатрадаў і асноўнымі нормамі прававой базы пры арганізацыі іх працы. Сумесна з Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны БРСМ падрыхтаваў для наймальнікаў цыкл інтэрактыўных лекцый аб парадку прыёму на працу ўдзельнікаў студэнцкіх атрадаў, выкарыстанні сродкаў на развіццё руху, арганізацыі працоўных праектаў. Байцы студэнцкіх атрадаў прэзентуюць наймальнікам свае лепшыя практыкі падчас працы інтэрактыўных пляцовак, раскажуць пра студатрадаўскі рух, яго гісторыю і развіццё.

Студатрадаўскі рух — адзін з вядучых напрамкаў дзейнасці БРСМ. Па выніках 2021 года ў складзе 2408 атрадаў працавалі 34010 чалавек.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.