Вы тут

Субоцін і Рыжанкоў абмеркавалі змяненні ў Канстытуцыю з актывам Віцебшчыны


У Віцебскай вобласці актыўна абмяркоўваюць праект змяненняў і дапаўненняў у Асноўны Закон краіны. Штодзень у гарадах, райцэнтрах і невялікіх населеных пунктах арганізоўваюцца тэматычныя дыялогавыя пляцоўкі, сустрэчы ў працоўных калектывах з удзелам высокапастаўленых адказных асоб з Віцебска і сталіцы Беларусі.


У мясцовым аблвыканкаме важную для краіны тэму абмеркавалі з актывам Падзвінскага краю. На пасяджэнні «Канстытуцыя. Абмеркаванне. Рэферэндум» выступіў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў. Ён адзначыў гістарычнасць цяперашняга моманту. Прадстаўнікі ўсіх пластоў беларускага грамадства разумеюць: змяненні ў Канстытуцыю будуць датычыцца іх саміх і блізкіх, падкрэсліў спікер. Напрыклад, шматдзетныя сем'і, пенсіянераў, людзей з абмежаванымі магчымасцямі хвалюе гарантыя сацыяльнай падтрымкі з боку дзяржавы. Людзі розных узростаў і сацыяльнага становішча выказваюць свае думкі і прапановы.

Максім Рыжанкоў спыніўся на меркаваных змяненнях структуры ўлады, у прыватнасці, на ролі Усебеларускага народнага сходу, паўнамоцтвах Прэзідэнта, нюансах дзейнасці дзвюх палат парламента. Многія пагаджаюцца з неабходнасцю павышэння ролі патрыятычнага выхавання, прадухілення перапісвання гісторыі, забыцця подзвігаў тых, каму мы абавязаныя мірным небам.

Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта адзначыў, што моладзь актыўна абмяркоўвае праект абноўленага Асноўнага Закона, пахваліў БРСМ, які аб'ядноўвае карысныя ідэі маладых і дапамагае іх рэалізоўваць.

Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін канстатаваў, што ўсе, хто прыйдзе на рэферэндум, тым самым паўплываюць на дзень заўтрашні. Цяпер задача кожнага грамадзяніна Беларусі — захаваць найлепшае і прымножыць дасягнутае.

Максім Рыжанкоў і Аляксандр Субоцін, а таксама памочнік Прэзідэнта — інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч і іншыя прадстаўнікі ўлады, грамадскіх арганізацый, дэпутаты узялі ўдзел у абласной маладзёжнай дыялогавай пляцоўцы «Сіла закона» на базе Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. Машэрава. На ёй дзяліліся думкамі, задавалі пытанні каля сямідзесяці кіраўнікоў раённых арганізацый БРСМ, актывісты студатрадаў, а таксама працоўная моладзь.

Абмяркоўваліся тэмы патрыятызму і захавання гістарычнай памяці. Падымалася пытанне павелічэння тэрміну «маладзёжнага статусу» да 35 гадоў. Эмацыянальна абмяркоўваліся пытанні ўзаемаразумення паміж прадстаўнікамі розных пакаленняў. Казалі пра неабходнасць выхавання павагі да традыцый дзяржаўнасці, грамадскіх асноў, улады. Яшчэ адна вострая тэма — здольнасць адрозніваць падман ад праўды ў інфармацыйных крыніцах.

БРСМ працягне практыку правядзення аналагічных дыялогавых пляцовак. На Віцебшчыне іх правядуць каля чатырохсот. Акрамя таго, на поўначы краіны праводзяць квэст-гульню «Канстытуцыя — Асноўны Закон дзяржавы», медыяпраект #PRO_Закон, маладзёжныя дэбаты «Будучыня за намі» і іншыя тэматычныя мерапрыемствы.

Насычаным стала абмеркаванне праекта будучай Канстытуцыі і ў Віцебскім дзяржаўным ордэна Дружбы народаў медыцынскім універсітэце. Сярод запрошаных на сустрэчу былі выкладчыкі ВНУ, прадстаўнікі студэнцтва, кіраўнікі абласных устаноў аховы здароўя, грамадскіх арганізацый, дэпутаты.

Кіраўнік рэгіёна Аляксандр Субоцін падкрэсліў, што пры абмеркаванні дакумента не павінна быць фармалізму. Калі беларусы вырашаць, што не трэба мяняць Канстытуцыю, будзем жыць па цяперашняй, нагадаў ён. Галоўнае, каб кожны вызначыў для сябе — што для яго больш прыярытэтнае.

Старшыня аблвыканкама акцэнтаваў увагу на асноўных момантах. У прыватнасці, гаварылася пра тое, што вельмі своечасова запланавана прапісаць у Канстытуцыі паняцце асабістай адказнасці грамадзян за сваё здароўе, дабрабыт, развіццё... Дарэчы, дадзенае пытанне стала прадметам гарачай дыскусіі. Ці не будзе той, хто не ўдзяляе здароўю ўвагу, пазбаўлены часткі бясплатных медыцынскіх паслуг? І як вызначыць: хто паклапаціўся пра сваё здароўе, а хто — не? Ці будуць апошніх лячыць бясплатна? Старшыня аблвыканкама лічыць, што трэба тлумачыць людзям: бясплатную медыцыну ніхто не адмяняў, як не зменяцца ўзровень, спектр дапамогі, але здароўе кожнага — гэта важны вектар ва ўстойлівасці сацыяльнай палітыкі.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.