Вы тут

Дэпутат: Грамадства адчувае запыт на абарону гістарычнай памяці


Людміла Здорыкава, член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ:


— Няма больш высакароднай місіі, чым захаванне гістарычнай памяці дзеля светлай будучыні, — аргументаваў Аляксандр Лукашэнка, заклікаючы прысвяціць 2022 год гэтай высокай мэце. Вельмі важна сфарміраваць аб'ектыўнае стаўленне грамадства да гістарычнага мінулага, захаваць і ўмацаваць адзінства беларускага народа. Сёння пытанне аб захаванні гістарычнай памяці з'яўляецца больш чым актуальным. Яе дэвальвацыя — шлях да страты дзяржаўнасці. Ва ўмовах інфармацыйных і гібрыдных войнаў грамадства адчувае моцны запыт на абарону і ўмацаванне гістарычнай памяці. На фоне пастаяннай спробы перапісаць гісторыю Вялікай Айчыннай вайны або прынізіць яе значэнне, захаванне той праўды, якую данеслі да нас нашы бацькі, дзяды і прадзеды, становіцца для беларусаў свяшчэнным абавязкам, а беражлівыя адносіны да яе — часткай Нацыянальнай ідэі.

Гісторыя роднай дзяржавы дапамагае людзям зразумець сучаснасць, саміх сябе. Чалавек, які не ведае і не паважае свае карані, — маральна бедны. Гістарычная памяць павінна заўсёды жыць у чалавеку і не згасаць ніколі. Нельга не пагадзіцца з пісьменнікам і публіцыстам Фёдарам Абрамавым, які лічыў, што «народ памірае, калі становіцца насельніцтвам. А насельніцтвам ён становіцца, калі забывае сваю гісторыю». Гістарычная памяць — маральны код нашага народа, своеасаблівы пантэон нацыянальнай ідэнтычнасці, найважнейшы маральны арыенцір беларускага грамадства і дзяржавы, фактар кансалідацыі ва ўмовах сучасных выклікаў і пагроз. Веданне сваіх вытокаў узмацняе як самога чалавека, так і дзяржаву ў цэлым.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як сэканоміць на «камуналцы»? Інструкцыя ад спецыялістаў

Як сэканоміць на «камуналцы»? Інструкцыя ад спецыялістаў

Хто мае права на вяртанне грошай, а хто — заплаціць цалкам.

Культура

Канкурсант ад Беларусі на «Віцебск-2022» Ганна Трубяцкая: Маладыя маюць права быць на вялікай сцэне

Канкурсант ад Беларусі на «Віцебск-2022» Ганна Трубяцкая: Маладыя маюць права быць на вялікай сцэне

Артыстка з чароўным голасам сёлета прадставіць Беларусь на конкурсе эстраднай песні «Віцебск—2022».

Грамадства

Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі

Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі

Выхаванне дзяцей — не самая простая задача. Капрызы, істэрыкі — гэта толькі частка праблем, з якімі сутыкаюцца сучасныя бацькі.

Грамадства

Рызыкі лічбавай прасторы. Як не трапіць на вуду інтэрнэт-махляроў

Рызыкі лічбавай прасторы. Як не трапіць на вуду інтэрнэт-махляроў

Цалкам вырашыць праблему кібернебяспекі немагчыма.