У Магілёве ў выніку ДТЗ загарэўся аўтамабіль таксі: спатрэбілася дапамога пажарных, перадае УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Аварыя здарылася 18 студзеня ў 19.15. Кіроўца аўтамабіля Ford рухаўся па вул.Чалюскінцаў з боку аграгарадка Буйнічы і ў раёне дома № 156 пачаў здзяйсняць паварот налева. У гэты момант з іншамаркай сутыкнуўся аўтамабіль таксі Renault, які рухаўся насустрач. Ад удару таксі загарэлася, агонь прыйшлося тушыць пажарнікам.
Кіроўцу аўтамабіля Ford і пасажыру Renault аказана медыцынская дапамога, шпіталізацыя не запатрабавалася. Вадзіцель таксі ад медыцынскай дапамогі адмовіўся.
Па факце ДТЗ будзе праведзена праверка для высвятлення прычын аварыі і іншых абставін.
Хто мае права на вяртанне грошай, а хто — заплаціць цалкам.
Артыстка з чароўным голасам сёлета прадставіць Беларусь на конкурсе эстраднай песні «Віцебск—2022».
Выхаванне дзяцей — не самая простая задача. Капрызы, істэрыкі — гэта толькі частка праблем, з якімі сутыкаюцца сучасныя бацькі.
Цалкам вырашыць праблему кібернебяспекі немагчыма.