Вы тут

Фармацэўт па падробленых рэцэптах адпускала тавар і прысвойвала грошы


35-гадовая жыхарка Слоніма выкарыстоўвала службовае становішча ў злачынных мэтах. Падмануўшы сяброўку-ўрача, яна займела ад яе 30 рэцэптурных бланкаў нібы для хворых сваякоў.


Скрыншот з відэа МУС.

У далейшым жанчына ўпісвала ў дакументы назвы медыкаментаў і лжывыя даныя пакупнікоў, якія фармальна атрымлівалі лекі бясплатна, а на справе плацілі іх поўны кошт. Грошы фармацэўт прысвойвала. За тры месяцы ёй удалося «рэалізаваць» такім чынам 13 рэцэптаў на суму больш за 400 рублёў, паведамляе тэлеграм-канал «МУС Беларусі».

У адносінах да падазраванай заведзена крымінальная справа за прысваенне. Дзеянням урача, які выдаў бланкі, таксама будзе дадзена прававая ацэнка.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».