Вы тут

БДУ і Пакістан актывізуюць супрацоўніцтва


Гэтае пытанне стала ключавым падчас сустрэчы рэктара Андрэя Караля і Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Ісламскай Рэспублікі Пакістан у Рэспубліцы Беларусь Саджада Хайдэра Хана. Сёння ўзаемадзеянне паміж беларускай ВНУ з установамі адукацыі Ісламскай Рэспублікі Пакістан развіваецца ў рамках шэрага мемарандумаў аб узаемаразуменні. Гаворка ідзе пра Універсітэт COMSATS у Ісламабадзе, Акадэмію дыпламатычнай службы МЗС Пакістана, Інстытут касмічных тэхналогій (г. Ісламабад), Універсітэт Пенджаба.


Бакі ўзаемна адзначылі важнасць напаўнення раней дасягнутых дамоўленасцяў прадметным зместам, а таксама агучылі новыя напрамкі ўзаемадзеяння. У прыватнасці, размова ішла аб наладжванні супрацоўніцтва з Нацыянальным універсітэтам навукі і тэхналогій, які зацікаўлены ў абмене студэнтамі, выкладчыкамі, арганізацыі практык і развіцці навуковага партнёрства ў галіне штучнага інтэлекту, фізікі і хіміі. У працяг тэмы Андрэй Кароль абазначыў магчымасць павелічэння колькасці пакістанскіх студэнтаў у БДУ. Іх падрыхтоўка магчыма практычна на ўсіх ступенях і спецыяльнасцях, у тым ліку і на англійскай мове.

Саджад Хайдэр Хан, у сваю чаргу, ініцыяваў арганізацыю практыкі і выступленні з культурна-асветніцкімі лекцыямі для студэнтаў БДУ. Падобнага роду мерапрыемствы, па словах пасла, дазволяць бліжэй пазнаць Пакістан, яго традыцыі і адчуць перспектыўнасць супрацоўніцтва.

Супрацоўніцтва БДУ з установамі адукацыі Ісламскай Рэспублікі Пакістан развіваецца ў рамках шэрагу мемарандумаў аб узаемаразуменні. З 2021 года развіваецца супрацоўніцтва Інстытута бізнесу БДУ з Інстытутам кіравання бізнесам (г. Карачы). Згодна з дакументам, вядзецца работа па распрацоўцы навучальных планаў сумесных адукацыйных праграм у фармаце 2+2 па спецыяльнасцях «бізнес-адміністраванне», «упраўленне інфармацыйнымі рэсурсамі» і «маркетынг».

Навуковае ўзаемадзеянне вядзецца ў рамках праекта «Садзейнічанне адаптыўнаму кіраванню і ўстойлівасці ў мясцовых супольнасцях у Цэнтральнай Еўразіі: ад фрагментаванага мінулага да звязанай будучыні». У яго рэалізацыі ўдзельнічаюць гістарычны факультэт БДУ, цэнтр Laajverd (Пакістан), Дарэмскі, Оксфардскі і Кенцкі ўніверсітэты (Вялікабрытанія), Даследчы кластар навукі і інавацый (Узбекістан).

Таксама вынікам удзелу БДУ ў Міжнароднай выставе «International Trade and Industry Fair» у лістападзе мінулага года стала падпісанне пратаколаў аб намерах з шэрагам пакістанскіх кампаній аб супрацоўніцтве ў сферы авіяцыйных тэхналогій, оптыкі і аэракасмічных тэхналогій.

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота прэс-службы БДУ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».