Супрацоўнікі сталічнага наркакантролю і АМАП затрымалі 29-гадовага мінчаніна, які працаваў на віртуальны наркамаркет. У сваёй кватэры ён захоўваў забароненыя рэчывы, якія распаўсюджваў праз схованкі-закладкі. Аб гэтым паведамілі ў МУС, перадае БелТА.
Па месцы жыхарства маладога чалавека было выяўлена каля 1,4 кг мефедрона і 500 г альфа-PVP, вагі, палімерныя пакеты і ізастужка. Ён растлумачыў, што займаецца забароненай дзейнасцю з кастрычніка 2021 года.
У дачыненні да затрыманага распачата крымінальная справа за незаконны абарот наркотыкаў з мэтай збыту.
Прэв’ю: pixabay.com
Цалкам вырашыць праблему кібернебяспекі немагчыма.
Складнікі камфортнага мацярынства.
На месцы царквы, якую спалілі акупанты ў Хомску.
Сёння ў Беларусі кожны чацвёрты жахар — у пенсіённым узросце.