У жылых дамах Брэста сёлета плануюць замяніць 85 ліфтаў. Такая інфармацыя апублікаваная ў Telegram-канале старшыні гарвыканкама Аляксандра Рагачука, паведамляе БелТА.
У абласным цэнтры ў мінулым годзе замянілі 101 ліфт. Сёлета ў горадзе плануюць абнавіць 85 ліфтаў. З іх 15 размешчаны ў дамах, якія знаходзяцца на абслугоўванні ЖРЭУ Брэста. Яшчэ 70 устаноўлены ў дамах арганізацый забудоўшчыкаў і таварыстваў уласнікаў. Сярэдні кошт замены аднаго ліфта складае прыкладна Br53 тыс. Уся тэхніка — айчынная.
«Замена ліфта ў доме — працэдура складаная і патрабуе пэўнага часу. У сярэднім гэты перыяд займае ад 20 да 45 дзён у залежнасці ад умоў і складанасці выконваемых работ. Адсутнасць магчымасці карыстацца ліфтам пры яго замене стварае пэўныя нязручнасці для жыхароў. Аднак у прыярытэце бяспека грамадзян. Каб наступныя гады карыстацца спраўным ліфтам, трэба крыху пацярпець», — напісаў Аляксандр Рагачук.
Прэв’ю: pixabay.com
Цалкам вырашыць праблему кібернебяспекі немагчыма.
Складнікі камфортнага мацярынства.
На месцы царквы, якую спалілі акупанты ў Хомску.
Сёння ў Беларусі кожны чацвёрты жахар — у пенсіённым узросце.