Вы тут

Палякі распаўсюджваюць непраўдзівую інфармацыю наконт інцыдэнту на граніцы


Днямі падчас праверкі рэжыму Дзяржаўнай граніцы беларускія пагранічнікі выявілі пашкоджанні пагранічнага слупа нашай краіны. На шчытку з выявай дзяржаўнага герба і таблічцы з нумарам, паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце, зафіксаваныя прабоіны, па папярэдняй інфармацыі, ад металічных шарыкаў, знойдзеных каля слупа.


Здарэнне расследуецца апаратам пагранічных упаўнаважаных. Прававую ацэнку сітуацыі дасць следча-аператыўная група. Аб інцыдэнце праінфармаваны польскі бок. Аднак нашы суседзі распаўсюджваюць ілжывую інфармацыю адносна пашкоджання пагранічнага знака.

«Па факце пашкоджання 17 студзеня пагранічнага слупа беларускі бок своечасова апавясціў польскіх калег праз аператыўна-дзяжурную службу, а таксама па лініі пагранічных упаўнаважаных, — заявілі ў Дзяржпагранкамітэце. — Гэтую інфармацыю пагранварта Польшчы публічна пацвердзіла. Акрамя дадзенага інцыдэнту, 15 студзеня беларускім бокам была зафіксавана адсутнасць шчыткоў з гербамі яшчэ на трох пагранічных слупах, аб чым таксама праінфармаваныя польскія прадстаўнікі па ўсіх каналах. Згодна з двухбаковымі дамоўленасцямі, кожны бок абавязаны паведаміць сумежнаму боку аб назіраемых фактах пашкоджванняў знакаў або іх элементаў. Польскія ваеннаслужачыя, якія візуальна назіралі пашкоджанні або адсутнасць шчыткоў на беларускіх пагранічных слупах, ні ў адным з выпадкаў не інфармавалі беларускі бок».

Як адзначылі ў ведамстве, ва ўмовах пандэміі COVІD-19 рабочыя сустрэчы па такога кшталту сітуацыях апошнім часам не праводзяцца. Урэгуляванне пагранічных інцыдэнтаў ажыццяўляецца ў межах перапіскі апарату пагранічных упаўнаважаных. Польшча мэтанакіравана надае гэтаму інцыдэнту інфармацыйны імпульс, падкрэсліваюць у Дзяржпагранкамітэце Беларусі, выкарыстоўваючы ўласную правераную тактыку — больш укідаў і менш праўды.

Вераніка КАНЮТА

Прэв’ю: БелТА

Загаловак у газеце: Шмат слоў, а праўды мала

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».