Вы тут

Лукашэнка павіншаваў кіраўніка КНР з 30-годдзем дыпламатычных адносін


Аляксандр Лукашэнка ад імя народа Рэспублікі Беларусь і сябе асабіста павіншаваў Старшыню Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіна з 30-годдзем устанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Фота: БелТА

«За невялікі па гістарычных мерках перыяд часу мы прайшлі шлях ад двухбаковага ўзаемадзеяння да давернага ўсебаковага стратэгічнага партнёрства і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Планамерна выходзім на новы этап „жалезнага брацтва“ і „усепагоднага партнёрства“, — гаворыцца ў віншаванні. — У гэтых словах закладзены нашы поспехі і дасягненні ў палітыцы, эканоміцы, гуманітарнай і ваенна-тэхнічнай абласцях, сферы бяспекі».

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Мінск і Пекін паслядоўна пашыраюць міждзяржаўны дыялог, каардынуюць мэты і задачы па пытаннях сусветнага і рэгіянальнага парадку дня, у тым ліку ў рамках ААН, ШАС, ЕАЭС, рэалізацыі ініцыятывы «Адзін пояс, адзін шлях», у пабудове супольнасці адзінага лёса чалавецтва і па многіх іншых напрамках.

«Сёння мы з падзякай успамінаем усіх тых, хто на розных этапах уносіў уклад у развіццё адносін паміж Беларуссю і Кітаем, напаўняў іх практычным зместам на карысць народаў дзвюх краін. Перакананы, што закладзены намі фундамент стане моцнай асновай для будучых пакаленняў беларусаў і кітайцаў, якія, як і мы, будуць шчыра сябраваць і падтрымліваць адзін аднаго ва ўсе часы», — гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Сі Цзіньпіну моцнага здароўя і ажыццяўлення пастаўленых мэт, а брацкаму народу Кітая — міру і дабрабыту.

У адрас Прэзідэнта Беларусі таксама паступіла віншаванне ад кітайскага лідара. «З нагоды 30-годдзя з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Кітайскай Народнай Рэспублікай і Рэспублікай Беларусь ад імя кітайскага ўрада і кітайскага народа, а таксама ад сябе асабіста шлю вам і ў вашай асобе дружалюбнаму беларускаму народу шчырыя віншаванні і найлепшыя пажаданні», — гаворыцца ў ім.

Сі Цзіньпін канстатаваў, што на працягу 30 гадоў з моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін кітайска-беларускія адносіны ўпарта рухаюцца наперад, а традыцыйнае сяброўства паміж дзвюма краінамі з кожным днём становіцца ўсё больш моцным. «Пад нашым сумесным кіраўніцтвам Кітай і Беларусь паслядоўна ўстанавілі адносіны ўсебаковага стратэгічнага партнёрства і адносіны давернага ўсебаковага стратэгічнага партнёрства і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Палітычны ўзаемадавер дзвюх краін непарушны, а двухбаковае супрацоўніцтва ў розных галінах прынесла плённыя вынікі», — адзначыў Старшыня КНР.

Ён таксама падкрэсліў, што абодва бакі цвёрда падтрымліваюць адзін аднаго па пытаннях, якія датычацца карэнных інтарэсаў дзвюх краін, а таксама цесна і эфектыўна ўзаемадзейнічаюць у міжнародных і рэгіянальных справах. Пасля ўспышкі эпідэміі COVID-19 абедзве краіны аказваюць адна адной дапамогу і падтрымку, рука ў руку пераадольваюць цяжкасці, дэманструючы братэрства з адзіным лёсам.

Старшыня КНР адзначыў, што на працягу апошніх гадоў лідары дзвюх краін падтрымліваюць зносіны рознымі спосабамі і дасягнулі важных дамоўленасцей па развіццю кітайска-беларускіх адносін у новых абставінах. «Карыстаючыся выпадкам 30-годдзя з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі, я хацеў бы запэўніць вас, што я гатовы сумесна з вамі прыкладаць усе намаганні да таго, каб прасунуць адносіны ўсебаковага стратэгічнага партнёрства паміж Кітаем і Беларуссю і сумесную рэалізацыю ініцыятывы „Адзін пояс, адзін шлях“ для дасягнення яшчэ большых вынікаў супрацоўніцтва на карысць дзвюх краін і іх народаў», — падкрэсліў ён.

Сі Цзіньпін пажадаў Аляксандру Лукашэнку поспехаў у рабоце і моцнага здароўя, дружалюбнай Беларусі — працвітання, а яе народу — шчасця і дабрабыту.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?