Сёння на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с, паведамілі ў МНС Беларусі.
Фактарамі небяспекі з’яўляюцца пашкоджанне або абрыў ліній сувязі і электраперадачы, адключэнне электрычных падстанцый, электраэнергіі ў населеных пунктах, пашкоджанне або абвальванне слаба ўмацаваных канструкцый, дахаў будынкаў, збудаванняў, падзенне дрэў.
Пешаходам трэба быць уважлівымі: месцамі тратуары будуць пакрыты лёдам. Таксама кіроўцы павінны быць асцярожнымі: на дарогах галалёдзіца. Вецер 6-11 м/с будзе дзьмуць з паўднёвага захаду, на большай частцы тэрыторыі будуць назірацца парывы да 15-20 м/с.
Прэв’ю: pixabay.com
Гарры Мазураў мог выцягнуць лепшае ў вучня.
Якія загадкі нашага мозга пакуль не атрымліваецца разгадаць?
Старшыня Палаты прадстаўнікоў знайшоў час, каб даць эксклюзіўнае інтэрв’ю.
Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі амаль стагоддзе займаецца папулярызацыяй духоўных і культурных здабыткаў.