Вы тут

Стартуе Міжнародны дыстанцыйны адукацыйны марафон «Купалаўскія праекты — 2022»


У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы з 24 студзеня па 30 жніўня 2022 года будзе праходзіць сёмы міжнародны дыстанцыйны адукацыйны марафон «Купалаўскія праекты» з удзелам міжнародных экспертаў і цьютараў.


Мерапрыемства накіравана на навучанне педагагічных работнікаў тэхналогіям стварэння навучальных сеткавых праектаў і вэб-квестаў. Да ўдзелу запрашаюцца ІКТ-актыўныя педагогі з Беларусі, Расіі, краін СНД і іншых дзяржаў, зацікаўленыя ў распрацоўцы і правядзенні якасных навучальных праектаў для дашкольнікаў, навучэнцаў, педагогаў і студэнтаў.

Для ўдзелу ў дыстанцыйным міжнародным адукацыйным марафоне аўтарам будучых навучальных сеткавых праектаў і вэб-квестаў неабходна да 24 студзеня 2022 года запоўніць форму рэгістрацыі.

Мерапрыемства праводзіцца пры падтрымцы Цэнтра інтэрнацыяналізацыі адукацыі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Падрабязную інфармацыю аб марафоне «Купалаўскія праекты — 2022» можна знайсці на сайце «Купалаўскія праекты».

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.