Вы тут

У Веткаўскім раёне лось праваліўся пад лёд: на дапамогу прыйшлі ратавальнікі


У Веткаўскім раёне работнікі МНС выратавалі лася, які праваліўся ў Сож, паведамілі ў Гомельскім абласным упраўленні МНС.


Фота: МНС.

Ратавальнікам Веткаўскага раёна 19 студзеня ў 16.31 паступіла паведамленне ад грамадзяніна аб тым, што ў раёне пас. Аднаполле ў рацэ Сож плавае лось, які самастойна выйсці на бераг не можа.

Па прыбыцці да месца выкліку работнікі МНС выявілі, што на адлегласці 6-7 м ад берага на паверхні вады знаходзіўся лось. Дзікая жывёла не магло самастойна выбрацца на бераг.

Рака Сож у шырыню дасягае 30-35 м, па яе абодвух берагах ляжыць лёд. Шырыня ледзянога покрыва складае каля 5 м.

Работнікі МНС для выратавання насельніка лесу, які патрапіў у бяду, выкарыстоўвалі бензапілу для лёду, выратавальную дошку і гаспадарчы рукаў. Жывёліна не пацярпела, у ветэрынарнай дапамозе не мела патрэбы.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.