У Мінск 21 студзеня прыбудзе рэйс з Кітая, які даставіць у Беларусь 3 млн доз вакцын SARS-CoV — 2 Vaccine (Vero Cell) Inactivated кампаніі Sinopharm, паведамляе тэлеграм-канал Міністэрства аховы здароўя.
«Упершыню ў Беларусь прыбудзе такая вялікая партыя вакцын: 1,5 млн доз закупіла у Кітая Міністэрства аховы здароўя Беларусі, 1,5 млн доз кітайскі бок перадаў Беларусі ў якасці замежнай бязвыплатнай дапамогі», — удакладнілі ў ведамстве.
Плануецца, што ў Міністэрстве аховы здароўя адбудзецца ўрачыстая цырымонія, на якой міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Се Сяаюн падпішуць суправаджальныя дакументы важнага грузу.
Партыя вакцын будзе перададзена на склады РУП «Белфармацыя».
Мы жывём у эпоху татальнага тэлебачання.
Іван Рагацень паўстагоддзя аддаў рабоце ў кіно.
РАК. У першай палове тыдня будзеце актыўна вучыцца новаму і размаўляць з людзьмі. У сярэдзіне тыдня можа змяніцца настрой, з'явіцца дакладнае разуменне сваіх мэт.
Кожную трэцюю нядзелю червеня адзначаецца Дзень медыцынскага работніка.