Вы тут

Лукашэнка зноў перахварэў на каранавірус, на гэты раз амікронам


Аляксандр Лукашэнка расказаў, што зноў перахварэў на каранавірус, на гэты раз на штам COVID-19 амікрон. Аб гэтым ён распавёў на сустрэчы з кіраўніком Рэспублікі Тыва Расійскай Федэрацыі Уладзіславам Хавалыгам, перадае БелТА.


«Мы заўважаем, што гэты амікрон — гэта зусім іншы вірус. Можа, я падазраю, што мы скаціліся ўжо да звычайнага грыпу, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Я гавару гэта як чалавек, які сам другі раз — ужо гэтым амікронам — перахварэў».

«Ён пнеўманіі не дае. Я, напрыклад, на нагах яго перанёс. І заўважыў толькі напрыканцы, калі нейкі там тэст зрабілі», — дадаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт у канцы ліпеня 2020 года заяўляў, што бессімптомна перахварэў на каранавірус і перанёс яго на нагах.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

У сталіцы актыўна скупляюць кватэры. Ці надоўга гэта?

У сталіцы актыўна скупляюць кватэры. Ці надоўга гэта?

Пасля значнага вясновага «хапуна», на майскія святы рынак злёгку астыў.

Грамадства

«Як ты можаш такое казаць, мама?!» Спрачацца з пажылымі сваякамі трэба правільна

«Як ты можаш такое казаць, мама?!» Спрачацца з пажылымі сваякамі трэба правільна

Псіхіка пажылых людзей часцей за ўсё не здольная да «апгрэйду».