Вы тут

Зламыснік вынес мабільныя тэлефоны з крамы ў кішэнях штаноў


Аператыўнікі Першамайскага РУУС сталіцы затрымалі 34-гадовага мінчаніна, які выкраў два сотавыя тэлефоны з крамы бытавой тэхнікі.


Затрыманы растлумачыў, што прагульваўся па гандлёвым цэнтры і зайшоў у гандлёвы аб’ект, дзе ўбачыў незачынену ю вітрыну з мабільнымі тэлефонамі. Пераканаўшыся ў тым, што за ім ніхто не назірае, мужчына ўзяў з яе два мабільныя тэлефоны, якія схаваў у кішэні штаноў, пасля чаго паспяшаўся пакінуць краму.

На наступны дзень выкрадзеныя тэлефоны мінчанін рэалізаваў на адным са сталічных рынкаў за 1200 рублёў, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

Вядома, што затрыманы нідзе не працуе, раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за маёмасныя злачынствы. Сума ўрону склала 2000 рублёў. На мужчыну пачалі крымінальную справу за крадзеж.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».