Вы тут

З кавярні на лаву падсудных: жыхар Гарадка напаў на міліцыянера


Адзін з вечароў раней судзімы 25-гадовы жыхар Гарадка вырашыў правесці ў мясцовай піцейнай установе. Ужо за поўнач градус весялосці настолькі ўдарыў мужчыну ў галаву, што ён ужо з цяжкасцю мог ацаніць свае дзеянні. 


У выніку прыводзіць яго ў прытомнасць прыйшлося супрацоўнікам міліцыі. Жыхара райцэнтра ўжо практычна ў несвядомым стане забралі ў аддзел. Што было далей, паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама.

Па дарозе мужчына паводзіў сябе вельмі ціха, а вось у міліцыі, сабраўшы рэшткі сіл, напаў на прадстаўнікоў закона. У выніку падазраваны нанёс два ўдары ў галаву супрацоўніку ІСН. Пасля гэтага хулігана ўціхамірылі і адправілі на медыцынскі агляд. Высветлілася, што ў парах затрыманага ўтрымлівалася больш за 2 праміле алкаголю.

Нападзенне на праваахоўніка не прайшло для жыхара райцэнтра без наступстваў: на яго пачалі крымінальную справу за гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».