Яна Явіч (нар. у 1983) — беларуская пісьменніца, паэтка. Нарадзілася ў Мінску. Скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка. У розныя гады працавала ў газеце «Літаратура і мастацтва» Выдавецкага дома «Звязда», у газеце «Рэспубліка» Выдавецкага дома «Беларусь сегодня». Яе вершы друкаваліся ў шматлікіх газетах, часопісах і альманахах Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы. Аўтар кнігі паэзіі «Сувязь жыццяў», кніг прозы для дзяцей «Уцёна хоча ведаць», «Самыя кветкавыя сны», «Уцёна ў Францыі: незвычайныя гісторыі». Узнагароджана нагрудным знакам Саюза пісьменнікаў Беларусі «За вялікі ўклад у літаратуру».
Вершы — Яна ЯВІЧ, музыка — Яўген КСЯНЕВІЧ.
1. Чырванню зорнай палаюць рабіны,
Падае снег на зямлю...
Хочаш застацца навечна адзінай?
Проста скажы: «Я люблю...»
Прыпеў:
Проста — «люблю»...
У заснежаных далях
Нешта мяняецца зноў...
Добрая казка,
Замёрзлыя хвалі,
Ціхая веліч лясоў...
2. Зоркі-сняжынкі закружацца ў танцы,
Ледзьве пакрыўшы зямлю...
Хочаш адзінай навечна застацца?
Проста скажы: «Я люблю...»
Прыпеў
Яўген КСЯНЕВІЧ
Дзе б вы ні працавалі і чым бы ні займаліся, уменне мець зносіны і зрабіць добрае ўражанне – адзін з самых галоўных навыкаў.
Каб зрабіць шчаслівым дзіця, трэба спачатку зрабіць шчаслівым сябе.
Сёлета адзначаецца 140-годдзе з дня нараджэння класікаў.
Паведаміла Людміла Аляксееўна, якая загадвае фельчарска-акушэрскім пунктам і з'яўляецца фельчарам, акушэркай, медсястрой у адной асобе.