Вы тут

Урад вызначыў нарматывы выдаткаў мясцовых бюджэтаў на фінансаванне дзяржаўных устаноў адукацыі.


Урад вызначыў нарматывы выдаткаў мясцовых бюджэтаў на фінансаванне дзяржаўных устаноў адукацыі. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 30 снежня 2021 года № 777.


Нарматыў выдаткаў на навучанне і выхаванне аднаго чалавека ва ўстановах прафесійна-тэхнічнай адукацыі складае цяпер Br3838,2, ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі — Br3346,14 у год.

Ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, размешчаных у гарадах, пасёлках гарадскога тыпу, на аднаго навучэнца выдзяляецца Br2257,07, у сельскіх населеных пунктах — Br5154,79 у год. Ва ўстановах дашкольнай адукацыі, размешчаных у гарадах, пасёлках гарадскога тыпу, — Br2723,84, у сельскіх населеных пунктах — Br3632,16.

Нарматыў уключае выдаткі на аплату працы педагагічных і іншых работнікаў, забеспячэнне адукацыйнай дзейнасці (набыццё літаратуры, камандзіроўкі, аплату сувязі, транспартных паслуг, іншыя бягучыя выдаткі).

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.