Вы тут

Першае камп’ютарнае абсталяванне для вытворчасці зубных пратэзаў з’явілася ў Гродне


Гэта дазволіць значна аптымізаваць ручную працу, бо ўся падрыхтоўка будзе весціся віртуальна. Пацыенту не трэба хадзіць на шматразовыя прымеркі, адчуваць дыскамфорт ад злепкавай масы. Спецыяліст з дапамогай праграмнага забеспячэння створыць на камп’ютары трохмерны эскіз будучай артапедычнай канструкцыі, які затым будзе ўвасоблены ў рэальнасці. 


Сістэма CAD|CAM — гэта першая такога кшталту камп’тарная сістэма ў Гродне. Яна набыта за кошт абласнога бюджэта і ўстаноўлена ў філіяле Гродзенскай цэнтральнай гарадской стаматалагічнай паліклініцы. Па словах загадчыка філіяла Аляксандра Корзуна, новая тэхналогія цалкам адрозніваецца ад традыцыйнага пратэзавання і імплантацыі. Гэта значны крок ад ручной працы да лічбавага фармата ў стаматалогіі пры гарантыі высокай якасці работы. 

Адціск, які ўрач здымае з зубных пратэзаў пацыента, не гіпсавы, а віртуальны. Робіцца ён з дапамогай унутрыротавай відэакамеры. Увесь зубны рад бачны на экране камп’ютара. Затым па спецыяльнай праграме ствараецца віртуальная мадэль — трохмерны эскіз будучай артапедычнай канструкцыі. Эталонам для мадэлі могуць быць зубы самога пацыента, калі іх няма, праграма сама падбірае аптымальны варыянт. Прычым, прапануе некалькі розных канструкцый. 

Калі мадэль узгоднена з пацыентам, інфармацыя перадаецца на фрэзерны станок, які таксама ўключаны ў сістэму абсталявання. На станку і адбываецца выраб будучага пратэза. Прычым усе робіцца ў аўтаматычным рэжыме, мадэль гатова літаральна за чвэрць гадзіны. Пацыент можа атрымаць яе ў той самы дзень, калі зроблены заказ. Пры ручным рэжыме работы спатрэбілася б некалькі дзён. Спецыялісты адзначаюць высокую дакладнасць вырабу, яго трываласць і камфорт. 

Сучасная камп’ютарная сістэма дапаможа і ў лячэнні зубоў, падкажа, які зуб мае патрэбу ў замене. Матэрыялы могуць быць самыя розныя — дыяксід цырконію, кераміка, кампазітны матэрыял і іншыя. Тэхналогіі дапамогуць людзям нават з самымі цяжкімі клінічнымі выпадкамі. 

Маргарыта УШКЕВІЧ

Фота grodnonews

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».