Вы тут

Юрый Наркевіч: Ахова здароўя — справа не толькі дзяржавы, але і саміх людзей


Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні, старшыня Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў:


— Здароўе народа заўсёды было ў прыярытэце дзяржаўнай палітыкі Беларусі, а з улікам каранавіруснай інфекцыі і распаўсюджвання новых штамаў выйшла на пярэдні план. Дзякуючы добра наладжанай сістэме медыцынскай дапамогі, своечасова прынятым дзейсным мерам і забеспячэнню ўстаноў аховы здароўя сучасным абсталяваннем наша краіна з гонарам вытрымала гэты новы выклік часу.

Адным з бясспрэчных дасягненняў Беларусі з'яўляецца права грамадзян на бясплатнае медыцынскае забеспячэнне і лячэнне. Гэты пастулат Канстытуцыі застаецца нязменным і ў новым праекце Асноўнага Закона — ён замацаваны ў артыкуле 45. У той жа час вельмі правільным з'яўляецца тое, што дадзены артыкул дапоўнены важным вызначэннем: «грамадзяне абавязаныя прымаць меры па захаванні і ўмацаванні ўласнага здароўя». І жыццё даказвае неабходнасць гэтага, асабліва ў барацьбе супраць COVІD-19.

Дзяржава і тут узяла на сябе абавязацельствы. Так, цяпер у свабодным доступе маюцца чатыры віды жыццёва неабходных вакцын, якімі жыхары Беларусі забяспечваюцца бясплатна.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.