Вы тут

Ала Смаляк: Праект Канстытуцыі адпавядае патрабаванням часу


Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа:


— Падрыхтоўка праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь для ўсенароднага абмеркавання была шырокамаштабнай і шматвектарнай. І сёння можна ўпэўнена казаць, што праект абноўленай Канстытуцыі адпавядае патрабаванням часу, новым выклікам.

У ліку найважнейшых у праекце лічу замацаванне статусу і паўнамоцтваў Усебеларускага народнага сходу. Гісторыя даказала, што УНС узгоднена і паспяхова выпрацоўвае курс развіцця краіны, выразна вызначае арыенціры і задачы. І важна, што гэтыя рашэнні, па сутнасці, прымаюцца галасамі мільёнаў людзей, якія даверылі ўдзельнікам УНС права вызначаць стратэгіі і шляхі.

Іншы найважнейшы момант праекта Канстытуцыі заключаецца ў тым, што захоўваецца курс сацыяльна арыентаванай дзяржавы. Гэта вывераная мадэль, якая найбольш блізкая беларусам. Бо яна грунтуецца на прынцыпах сацыяльнай справядлівасці, яднання, стабільнасці, захавання традыцыйных ідэалаў.

27 снежня праект быў прадстаўлены для ўсенароднага абмеркавання. І цяпер самы час прадэманстраваць сваю грамадзянскую пазіцыю, грамадзянскую сталасць і выказаць сваё меркаванне, а затым прыняць удзел у рэферэндуме.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?