Вы тут

Аляксей Талай: Сваёй працай у Канстытуцыйнай камісіі задаволены


Праект змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю абмеркавалі з калектывам «Белмытсервіса» напярэдадні рэспубліканскага рэферэндуму. Спікерам на сустрэчы выступіў член Канстытуцыйнай камісіі, грамадскі дзеяч, паралімпіец Аляксей Талай.


«Члены Канстытуцыйнай камісіі заўсёды імкнуцца шчыра адказваць на пытанні, каб не было ніякіх разваг, што нешта затойваецца. Працэс падрыхтоўкі змен быў абсалютна адкрыты, арганізаваны ўсе магчымасці для абмеркавання Асноўнага Закона. Зараз важна растлумачыць, чаму грамадзяне павінны прыйсці на ўчасткі і прагаласаваць за гэты стратэгічны дакумент», — кажа член Канстытуцыйнай камісіі.

Паралімпіец звярнуў увагу: у Канстытуцыі знайшлі месца нормы, што датычацца Усебеларускага народнага сходу як кантрольнага органа ў лёсе краіны, дзяржаўнай ідэалогіі, паўнамоцтваў органаў улады і іх размеркавання, традыцыйных каштоўнасцяў. Менавіта гэтыя тэмы, дадаў спікер, хвалююць людзей на дыялогавых пляцоўках па зменах Канстытуцыі. Аляксей Талай адзначыў, што з такімі сустрэчамі пастараўся аб’ехаць усю краіну і сваёй асабістай працай падчас падрыхтоўкі праекта задаволены.

«Была гарачая барацьба. Многае хацелася зрабіць тут і цяпер. Была велізарная плынь прапаноў ад патрыятычна настроеных грамадзян. Я імкнуўся данесці гэтую інфармацыю да членаў Канстытуцыйнай камісіі, да рэдакцыйнай камісіі. Дзесьці нас чулі, нейкія моманты не паставілі на парадак. Але я канстатую, што сваёй працай задаволены, адпрацаваў парадак добрасумленна», — прызнаецца суразмоўца.

Ён заўважае, што пасля рэферэндуму мае быць таксама насычаная праца, і некаторыя стратэгіі па развіцці і ўзмацненні краіны будуць праходзіць ужо і праз УНС.

«Будзем спадзявацца, што ў краіне будуць абнаўляцца кадры. Будуць прыходзіць новыя моцныя людзі, што на новых этапах будуць працаваць на ўзмацненне нашай рэспублікі, дапамагаць нашаму лідару», — акцэнтуе грамадскі дзеяч.

Марыя ДАДАЛКА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.