Вы тут

Знакамітыя дамы-музеі Гарадзеншчыны, якія захоўваюць веды і эпоху


У чарговы падборцы-падказцы для аматараў падарожжаў і карысных паездак, мы звярнуліся да музейнага багацця Гродзенскага рэгіёна. У цэнтры ўвагі – дамы-музеі, якія захоўваюць сваю гісторыю і адкрываюць таямніцы жыцця наведвальнікам.

У сусветнай практыцы музейнай справы вылучаюць, акрамя мемарыяльных, гісторыка-бытавыя або тыпалагічныя дамы-музеі, не прывязаныя да асобы або падзеі, дзе захоўваецца абстаноўка пэўнай эпохі, сацыяльнага пласта. Аднак, у нашым выпадку большасць дамоў-музеяў прысвечаны класікам беларускай літаратуры, якія жылі тут мерным або поўным выпрабаванняў жыццём. Сёння яно замерла ў часе.


Дом-музей Элізы Ажэшкі

г. Гродна, вул. Ажэшка, 17

Дом-музей Элізы Ажэшкі часта называюць “маленькай хаткай вялікай пісьменніцы”. Тут таленавіты літаратар правяла большую частку свайго жыцця. У Гродне пісьменніца напісала лепшыя творы, у тым ліку культавы раман «Над Нёманам», тут жа яна вяла перапіску з Салтыковым-Шчадрыным і Львом Талстым. На жаль, аўтэнтычны будынак не захавалася, паколькі быў разбураны ў 1979 годзе. Цяперашні музей – дакладная копія дома пісьменніцы, перамешчаная некалькі ўглыб ад праезнай часткі.


Дом-музей Максіма Багдановіча

г. Гродна, вул. 1 Мая, 10

Музей Максіма Багдановіча з'явіўся ў Гродне ў 1986 годзе. Першая экспазіцыя музея была створана паэткай Данутай Бічэль-Загнетавай. У гродзенскі дом бацькі маленькага Максіма Багдановіча перасяліліся з Мінска. Сямейства было вельмі адукаваным і інтэлігентным, таму іх дом стаў месцам сходу творчай эліты горада. Найбольш значнае месца ў музеі адведзена арыгінальным зборнікам “Вянка”, якія напісаў Багдановіч. Экспазіцыя музея ўключае пяць пакояў, пачынаючы з бацькоўскага кабінета і пакою маці, заканчваючы гасцінай і дзіцячай. Абстаноўка ў іх цалкам ідэнтычная той, дзе жыла сям'я Багдановічаў гадамі раней.

Афіцыйны сайт.


Аптэка-музей

г. Гродна, Савецкая плошча, 4

Аптэка-музей у Гродне лічыцца ўнікальнай славутасцю Беларусі, паколькі адзіная ў сваім родзе для ўсёй краіны. Яна размяшчаецца ў будынку найстарэйшай аптэкі, пабудаванай езуітамі ў 1709 годзе ў комплексе Гродзенскага калегіума. Аптэка-музей у Гродне –гэта не музей, гэта хутчэй музейная экспазіцыя ў асобнай зале дзеючай аптэкі. Уваход у музей бясплатны, там жа можна набыць сувеніры.

Афіцыйны сайт.


Дом-музей на Аўгустоўскім канале

в. Нямнова, 2а, Гродзенскі раён

У прыкметным будынку з чырвонай цэглы, які выдатна захаваўся з пачатку мінулага стагоддзя, размясцілася экспазіцыя, прысвечаная Аўгустоўскаму каналу. Лічыцца, што будынак – былы домік шлюзавага майстра, дзе ён жыў са сваёй сям'ёй. У Беларусі аналагаў гэтаму музею не існуе. Ён, дарэчы, размясціўся ў адным з пакояў, дзе можна ўбачыць арыгінальныя фрагменты механізмаў варот шлюза, напрыклад, медныя ўтулкі, якія абцягвалі лямцом, каб вароты не рыпелі, матэрыялы, з якіх будавалі канал, а таксама старадаўнія карты і схемы канала, рукапісныя дакументы, вадамерныя кнігі, і проста прадметы побыту, такія як прасы.


Дом-музей Адама Міцкевіча

г. Навагрудак, вул. Леніна, 1

У доме-музеі знаходзяцца асабістыя рэчы паэта і яго блізкіх, шматлікія выданні твораў і партрэты Адама Міцкевіча. Будынак звонку здаецца зусім невялікім, аднак ён вельмі прасторны. Справа ў тым, што значная частка музея знаходзіцца пад зямлёй. Музей можна падзяліць на некалькі тэматычных частак: біяграфічную экспазіцыю, кухню і выставачныя залы. Біяграфічная экспазіцыя распавядае пра розныя этапы жыцця паэта: ад яго дзяцінства і юнацтва, да эміграцыі і смерці. Праз два стагоддзі будынак захоўвае атмасферу жылых памяшканняў той далёкай эпохі.

Афіцыйны сайт.


Клуб-музей Чэслава Немэна

в. Старыя Васілішкі, 7, Шчучынскі раён

У пачатку 2000-х гадоў у вёску Старыя Васілішкі ў Шчучынскім раёне пачалі масава прыязджаць турысты з розных краін. Яны хацелі ўбачыць месца, дзе вырас адзін з самых яркіх рок-музыкаў Усходняй Еўропы XX стагоддзя Чэслаў Немэн. Ён быў досыць вядомы пры жыцці, але сапраўднае прызнанне прыйшло да яго пасля яго смерці ў 2004 годзе. Феномен Немэна заключаецца ў тым, што ён змяшаў у творчасці розныя культуры Усходу і Захаду, музыку старую і новую, свецкую і рэлігійную, папулярную і класічную. Тут адноўлена абстаноўка, пры якой жыла сям'я Выджыцкіх (сапраўднае прозвішча музыканта).


Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча «Кушляны»

в. Кушляны, вул. Стрипунская, 12А, Смаргонскі раён

З 1990 года ў Кушлянах адчынены Літаратурна-мемарыяльны музей-сядзіба Францішка Багушэвіча. Захавалася хата паэта 1896 году пабудовы і каменная абора. Сядзіба і сёння дае магчымасць уявіць, як выглядаў шляхецкі маёнтак у XIX стагоддзя. А пахадзіўшы па сцежках і алеях, – адчуць сябе свабодным шляхціцам ці шляхцянкай з высокім пачуццём патрыятызму і годнасці. У хаце экспануюцца рэчы, якія праменяць Багушэвічавай энергетыкай: пісьмовы стол, крэслы, рукапісы… У каменнай аборы месціцца выстава прылад працы і прадметаў побыту беларускага сялянства.

Афіцыйны сайт.

Аліса СКІБА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.