Вы тут

У лютым пачнецца праверка сіл рэагавання Саюзнай дзяржавы


У адпаведнасці з зацверджанай задумай, у межах праверкі на тэрыторыю нашай краіны ўжо прыбываюць падраздзяленні са складу Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі. Улічваючы той факт, што праверка з'яўляецца раптоўнай, прыбыццё войскаў будзе ажыццяўляцца на працягу ўсяго першага этапу. На дадзеным, як адзначылі ў Міністэрстве абароны, падраздзяленні ажыццяўляюць разгрузку і адправяцца ў раён выканання задач.


Фота: БелТА.

На днях падрабязнасці праверкі сіл рэагавання Саюзнай дзяржавы падчас брыфінгу для аташэ па пытаннях абароны, акрэдытаваных пры Міністэрстве абароны, раскрыў начальнік дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва — памочнік міністра абароны па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва генерал-маёр Алег Воінаў. Як падкрэсліў прадстаўнік абароннага ведамства, мерапрыемствы аператыўнай і баявой падрыхтоўкі, якія ў найбліжэйшы час адбудуцца, праводзяцца на фоне абвастрэння ваенна-палітычнай абстаноўкі ў свеце, а таксама росту напружанасці ў Еўропе, у тым ліку каля заходняй і паўднёвай межаў Беларусі.

Праверка адбудзецца ў два этапы. На першым, да 9 лютага, плануецца адпрацаваць пытанні перадыслакацыі і стварэння ў кароткія тэрміны груповак войскаў (сіл) на пагрозлівых напрамках, арганізацыі і ажыццяўлення аховы і абароны важных дзяржаўных і ваенных аб'ектаў, абароны дзяржаўнай граніцы ў паветранай прасторы, у тым ліку ў межах Адзінай рэгіянальнай сістэмы супрацьпаветранай абароны Беларусі і Расіі. Акрамя таго, прадугледжваецца ацэнка гатоўнасці і здольнасці дзяжурных па супрацьпаветранай абароне сіл і сродкаў, у тым ліку сумеснага вучэбна-баявога цэнтра СПА, выканаць вучэбна-баявыя задачы з выкарыстаннем кантрольных цэляў.

На другім этапе, як паведамілі ў Мінабароны, з 10 да 20 лютага будзе праведзена сумеснае вучэнне «Саюзная рашучасць — 2022». Падчас вучэння будуць адпрацаваны наступныя пытанні: узмацненне ўчасткаў дзяржаўнай граніцы на магчымых кірунках незаконнага пранікнення на тэрыторыю Беларусі ўзброеных груп баявікоў, перакрыццё каналаў дастаўкі зброі, боепрыпасаў і іншых сродкаў, якія могуць выкарыстоўвацца для дэстабілізацыі абстаноўкі ў краіне з заняццем прызначаных рубяжоў і абсталяваннем блокпастоў. Таксама, па задумцы вучэння, будзе ажыццяўляцца пошук, блакіраванне і знішчэнне незаконных узброеных фарміраванняў, а таксама дыверсійна-разведвальных груп праціўніка ў прызначаных зонах адказнасці, арганізацыя ўзаемадзеяння і ўсебаковага забеспячэння. Ваеннаслужачыя закрануць і пытанні постканфліктнага ўрэгулявання.

Практычныя дзеянні войскаў (сіл) адбудуцца на Абуз-Лясноўскім, Асіповіцкім, Брэсцкім, Гожскім і Даманаўскім палігонах, а таксама на асобных участках мясцовасці. Акрамя таго, плануецца задзейнічаць аэрадромы Баранавічы, Лунінец, Ліда і Мачулішчы.

У выніку праведзеных мерапрыемстваў будзе дадзена ацэнка здольнасці органаў ваеннага кіравання і войскаў (сіл) выканаць задачы па забеспячэнні ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы. Як заўважыў Алег Воінаў, варыянты прымянення рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл) для забеспячэння ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы адпрацоўваюцца ўзброенымі сіламі Беларусі і Расіі рэгулярна падчас сумесных вучэнняў. Зыходзячы са сваіх параметраў (колькасці задзейнічанага асабовага складу, асноўных сістэм узбраення і тэхнікі), праверка, якая плануецца адбыцца, не падлягае апавяшчэнню ў адпаведнасці з Венскім дакументам 2011 года.

Вераніка КАНЮТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.