Вы тут

Лукашэнка: перад дыпламатамі стаіць няпростая задача па забеспячэнні суверэннай будучыні Беларусі


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў дыпламатычнай службы з прафесійным святам. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы, перадае БелТА.


«У цяперашняй сітуацыі, калі асноўныя прынцыпы міжнародных адносін, бяспека і стабільнасць у свеце і рэгіёне падвяргаюцца сур’ёзным выпрабаванням, перад беларускай дыпламатыяй стаяць няпростыя задачы па забеспячэнні суверэннай будучыні Рэспублікі Беларусь, фарміраванні спрыяльных знешніх фактараў устойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны і ўмацавання дабрабыту народа», — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы зрабіў акцэнт на тым, што ў аснове дзейнасці па пашырэнні супрацоўніцтва Беларусі з саюзнікамі і партнёрамі за мяжой, нарошчванні ўзаемавыгадных гандлёва-эканамічных і гуманітарных сувязяў, прадстаўленні дзяржаўных інтарэсаў у міжнародных арганізацыях павінны ляжаць адданасць Радзіме і патрыятызм, высокі прафесіяналізм і максімальная самааддача.

«Упэўнены, што беларускія дыпламаты і надалей будуць самааддана працаваць у інтарэсах умацавання незалежнасці і суверэнітэту Беларусі, рабіць усё магчымае для ўзмацнення пазіцый і аўтарытэту нашай краіны на сусветнай арэне», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт пажадаў работнікам і ветэранам дыпламатычнай службы моцнага здароўя, дабрабыту і далейшых поспехаў у служэнні Айчыне.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».